АПОШНЯЯ НАРАДА — ІНСТРУКТАЖ | Заря над Бугом

АПОШНЯЯ НАРАДА — ІНСТРУКТАЖ

У панядзелак, 13 снежня, у райвыканкаме адбылася нарада кіраўнікоў пасялковага і сельскіх Саветаў дэпутатаў і старшынь участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якой кіруючае звяно раённай камісіі па выбарах Кіраўніка дзяржавы правяло падрабязны інструктаж па шырокаму колу пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай да выбараў. Асаблівая ўвага прысутных была звернута на дакладнасць запісаў у пратаколах і парадак перадачы звестак у раённую камісію, стварэнню належных умоваў для наглядальнікаў у памяшканнях, дзе адбываецца галасаванне.

Сакратар раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Аляксей Бычко яшчэ раз напомніў прысутным, што Цэнтрвыбаркам прыняў пастанову, якая патрабуе, каб наглядальнікам, унутраным і міжнародным, былі прадастаўлены магчымасці рэальна наглядаць працэдуру падліку бюлетэняў. Правы наглядальнікаў, адзначыў Аляксей Васільевіч , практычна аднолькавыя. Розніца толькі ў тым, што ўнутраны наглядальнік прысутнічае ў канкрэтнай камісіі і на канкрэтным выбарчым участку, а міжнародны – па ўсёй краіне, на розных участках і розных камісіях. Прынамсі, ужо 15 снежня ў Брэсцкім рэгіёне чакаецца прыезд 20 наглядальнікаў АБСЕ.

Канешне, мы павінны паказаць не толькі празрыстаць нашых выбараў, але і традыцыйную гасцінасць і ветлівасць, — адзначыў А.В. Бычко.

На нарадзе дэталёва былі абмеркаваны працэдура датэрміновага галасавання, цеснае ўзаемадзеянне ўчастковых камісій і кіраўнікоў мясцовых выканкамаў. Пасля таго, як усе пытанні былі вырашаны, старшыні ўчастковых камісій атрымалі выбарчыя бюлетэні і ў суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі павезлі дакументы на свае ўчасткі.

На здымках: апошні інструктаж перад пачаткам датэрміновага галасавання праводзяць старшыня раённай каміссіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Дземянкоў (у цэнтры), намеснік старшыні Святлана Аляксандраўна Міхайлоўская і сакратар камісіі Аляксей Васільевіч Бычко; у зале паседжанняў райвыканкама; член раённай камісіі Таццяна Мікалаеўна Грыцак перадае выбарчыя бюлетэні старшыні Ляплёўскага ўчастка для галасавання №31 Мікалаю Іванавічу Сіманюку.

Тэкст і фота Сямёна ІВАНЕНКІ

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!