ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ | Заря над Бугом

ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ

На мінулым тыдні пры падтрымцы аддзела культуры райвыканкама, у раённым Доме культуры прайшоў фестываль маладзёжнага конкурсу «Ваяж» і заключныя мерапрыемствы конкурса-агляда “Ваяж – за здаровы лад жыцця”,  прысвечаныя Сусветнаму дню барацьбы со СНІДам і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. Адбылося таксама адкрыццё і падвядзенне вынікаў раённай маладзёжнай выставы «Небяспека-СНІД», дзе прысутныя не толькі атрымалі карысную інфармацыю, але і ацэньвалі творчыя працы юнакоў. Працавалі таксама інфармацыйныя пляцоўкі, на якіх вучні розных школ Прыбужжа ўдзельнічалі ў віктарынах і гульнях, прысвечаных дню барацьбы са СНІДам.

Парадаваў гасцей і ўдзельнікаў конкурсу і фестываль маладзёжнай творчасці, у якім акрамя вядомых прыбужскіх калектываў выступалі і дэбютанты. На мерапрыемстве прысутнічала намеснік старшыні райвыканкама Людміла Васільеўна Жуковіч, якая з захапленнем глядзела творчыя нумары юных талентаў. У хуткім часе сярод 27 выканаўцаў журы вылучыла лепшыя калектывы, якія былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

У вакальна-харавым жанры ў намінацыі «Сольныя спевы» дыпломам 1 ступені ўзнагароджаны Марыя Пекун (РДК в. Чэрні) і Кацярына Пунько (Тэльмаўскі СДК). Дыплом 2 ступені атрымалі Астхік Маўсесян (Клейнікаўскі ДК) і Наталля Маціеўская (Тэльмаўскі СДК). Дыпломам 3 ступені ўзнагароджаны Дар’я Клімук і Віталь Аполька (Скокаўскі СДК).

У намінацыі “Дуэт, трыо” лепшымі сталі вакальнае трыо “ШакаЛАД” Чарнаўчыцкага Дома культуры, якое атрымала дыплом 1 ступені; вакальны дуэт Наталлі Ціпяшчук і Ірыны Кармановіч (РДК в. Чэрні) узнагароджаны дыпломам 2 ступені; вакальны дуэт Вольгі Хівук і Сяргея Казлаўца Дамачаўскага Дома культуры, спевакам дастаўся дыплом 3 ступені.

Спецыяльнымі дыпломамі за высокае выканаўчае майстэрства і творчыя дасягненні ў намінацыі «Вядучы канферансье» былі адзначаны вядучыя канцэртнай праграмы Алеся Пашкевіч і Максім Палуян (Клейнікаўскі РДК); у цыркавым жанры — акрабатычны дуэт эстрадна-цыркавой студыі «Ілюзія» Чарнаўчыцкага Дома культуры — Ганна Кулай і Юлія Штабніцкая.

Лепшымі калектывамі ў харэаграфічным жанры сталі «Местачковыя казыры» Астрамечаўскага ДК, танцавальная група «Фарсаж» Скокаўскага ДК і гурт «Брэйк данс» Клейнікаўскага Дома культуры.

У сольным выкананні дыпломам быў адзначаны Восіп Маўсесян Клейнікаўскага ДК, а ў інструментальным жанры пераможцам стала рок -група “Tenctura Grataegi” Скокаўскага Дома культуры.

Пасля выніковага конкурсу на лепшых выканаўцаў нашага раёна, хлопцаў і дзяўчат чакала танцавальная праграма.

Крысціна БУДЧАНІНА

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!