МАЛАДЫ ЗАКОН МАЛАДОЙ КРАІНЫ

МАЛАДЫ ЗАКОН МАЛАДОЙ КРАІНЫ

15 сакавіка краіна ў чарговы раз адзначыць Дзень Канстытуцыі. Асноўнаму Закону Беларусі споўніцца 17 год – гэта значыць, што ў дарослае жыццё ўваходзіць пакаленне, што з’яўляецца равеснікам Канстытуцыі. Для чалавека 17 год – салідны адрэзак часу. А для асноўнага Закона? Першыя канстытуцыі БССР – папярэдніцы Рэспублікі Беларусь – жылі нядоўга. Так, першая з іх праіснавала ўсяго 8 год – з 1919 да 1927. Другая трошкі больш, з 1927 да 1937.

Адчуйце розніцу: Статут Вялікага Княства Літоўскага, які быў сваеасаблівай Канстытуцыяй, на беларускіх землях меў юрыдычную сілу з 1588 да 1840 года, гэта значыць, 252 гады. Дарэчы, заканчваў работу над Статутам будучы канцлер Княства, знакаміты Леў Сапега, ў Берасцейскім замку.

На змену Канстытуцыі 1937 года прышоў Асноўны Закон 1978-га. Такім чынам, эпоха БССР дала нам чатыры Канстытуцыі, дубляваўшых ў асноўным Канстытуцыю Савецкага Саюза, які, як вядома, спыніў сваё існаванне ў 1991 годзе.

Новыя рэаліі патрабавалі новага Асноўнага Закону. У бурных дэбатах у пачатку 1994 года нараджалася новая Канстытуцыя новай краіны. Першая рэдакцыя Канстытуцыі за мінулыя гады перацярпела пэўныя змяненні і гэта цалкам зразумела:  адразу немагчыма  прыняць Асноўны Закон, які б улічваў усе рэаліі новага палітычнага арганізма, якім была і шмат у чым застаецца Рэспубліка Беларусь. Таму цалкам дарэчнымі здаюцца аналогіі з перыядам станаўлення БССР, калі Канстытуцыі не былі доўгажыхарамі. Ды й вяртаючыся да сярэднявечных традыцый, успомнім, што даўгавечнасці і трываласці Статута 1588 года папярэднічалі Статуты 1529 і 1566 гадоў – кожная наступная рэдакцыя ўлічвала недапрацоўкі папярэдняй.

І яшчэ: у нашай гісторыі былі папярэднікі цяперашняга свята – 5 снежня і 7 кастрычніка, калі святкаваліся Дні Канстытуцыі ў Савецкім Саюзе. Але сённяшняе свята мае чыста беларускае, наша паходжанне. Сёння, як і сотні год назад, можам паўтарыць услед за вялікім канцлерам: «не чужым яким языком, але своим власным права списаные маем».

Алег КУНЕЦ

nadbugom

Related Posts

МАЛЕНЬКАЯ ДА УДАЛЕНЬКАЯ

Комментарии к записи МАЛЕНЬКАЯ ДА УДАЛЕНЬКАЯ отключены

Лекцыя варшаўскага прафесара

Комментарии к записи Лекцыя варшаўскага прафесара отключены

«Мы — правнуки поколения победителей!»

Комментарии к записи «Мы — правнуки поколения победителей!» отключены

Снова праздник — День знаний у нас! Звени же, звонок! В добрый путь, в добрый час!

Комментарии к записи Снова праздник — День знаний у нас! Звени же, звонок! В добрый путь, в добрый час! отключены

Мониторить, контролировать, учить, пропагандировать

Комментарии к записи Мониторить, контролировать, учить, пропагандировать отключены

В память о сыне

Комментарии к записи В память о сыне отключены

«Земные образы небесной красоты»

Комментарии к записи «Земные образы небесной красоты» отключены

Ах, этот миг неповторимый!

Комментарии к записи Ах, этот миг неповторимый! отключены

ПОЛИГОН – КУЗНИЦА МАСТЕРСТВА

Комментарии к записи ПОЛИГОН – КУЗНИЦА МАСТЕРСТВА отключены

ПРИБУЖЬЕ: от Орхово до М. Зводов

Комментарии к записи ПРИБУЖЬЕ: от Орхово до М. Зводов отключены

Боевая и слаженная единица

Комментарии к записи Боевая и слаженная единица отключены

Последствия употребления алкогольных напитков и пива несовершеннолетними

Комментарии к записи Последствия употребления алкогольных напитков и пива несовершеннолетними отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »