НОВЫ ГОД | Заря над Бугом

НОВЫ ГОД

Новы Год ідзе крокам бадзёрым,

Крокам звонкім, як сам маладым,

Расцілае надзеі узорныя,

Гоіць крыўдаў і ранаў сляды.

Ідзе стуль, вецер дзе у лазінах

Па-за гурбамі снегу заціх;

На гасцінцах дзе скрып палазіны

Замірае у далях лясных.

Хай нясе успаміны аб сёлах,

Што у белай задуме ляжаць.

Прывітайма-ж яго мы вясёла,

Каб ніводзін не смеў сумаваць!

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!