ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ — У БРЭСЦЕ | Заря над Бугом

ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ — У БРЭСЦЕ

Аляксандр Лукашэнка 29 – 30 кастрычніка наведаў з двухдзённай рабочай паездкай Брэст і Брэсцкую вобласць.

У ходзе наведвання Кіраўніком дзяржавы Брэста ў цэнтры ўвагі былі пытанні развіцця сацыяльнай сферы, у тым ліку аховы здароўя, добраўпарадкавання, развіцця спартыўна-аздараўленчай сферы.

Кіраўнік дзяржавы наведаў Брэсцкую цэнтральную паліклініку, дзе яму далажылі пра рэканструкцыю і мадэрнізацыю лячэбнай установы. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з абсталяваннем і арганізацыяй работы лячэбна-дыягнастычнага корпуса паліклінікі.

Затым Прэзідэнт Беларусі азнаёміўся з рэканструкцыяй вуліцы Савецкай, якая з’яўляецца ключавой і самай любімай вуліцай гараджан у гістарычнай частцы горада. Была праведзена поўная рэканструкцыя гэтай вуліцы, а на адным з участкаў яна стала пешаходнай. Кіраўніку дзяржавы таксама было даложана пра добраўпарадкаванне горада Брэста ў цэлым.

У час пешай прагулкі па цэнтральнай частцы Брэста адбылася размова Аляксандра Лукашэнкі з жыхарамі і гасцямі Брэста, у час якой Кіраўніком дзяржавы быў зроблены шэраг заяў. У прыватнасці, Прэзідэнт заявіў, што ні адна з прапаноў і ні адна з праблем, якія ўзнімаюцца ў пісьмах, што паступаюць на яго імя, не застаюцца без увагі.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што яму прыходзяць тысячы пісьмаў са словамі падтрымкі. Усе яны ўважліва разглядаюцца, звяртаецца ўвага на ўсе пытанні, якія ўзнімаюцца, — па рабоце службаў ЖКГ, аховы здароўя, адукацыі і іншыя.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў бліжэйшы час будзе апублікавана праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшыя 5 гадоў, у якую грамадзяне змогуць уносіць свае прапановы. «Мы апублікуем гэту праграму, а вы паправіце, калі ў ёй чагосьці не хапае», — сказаў ён.

Пасля наведвання пешаходнай вуліцы Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця нядаўна пабудаванага Палаца водных відаў спорту.

У ходзе наведвання Прэзідэнтам Беларусі Брэста таксама былі закрануты тэмы развіцця турыстычнага патэнцыялу абласнога цэнтра, і ў прыватнасці, стварэння гісторыка-культурнага комплексу, развіццё транспартнай інфраструктуры горада. У якасці асобнай тэмы Аляксандру Лукашэнку далажылі пра выкананне яго даручэння па будаўніцтве ў Брэсце сучаснага смеццеперапрацоўчага завода. Аналагаў такога прадпрыемства на тэрыторыі СНД цяпер няма. Завод дасць магчымасць не толькі значна знізіць экалагічную нагрузку, але і будзе выпрацоўваць біягаз, якога будзе дастаткова не толькі для забеспячэння работы самога прадпрыемства, але таксама для выпрацоўкі дадатковых аб’ёмаў электраэнергіі. Цяпер завершана першая чарга будаўніцтва, якая ўключае ў сябе ўстаноўку па апрацоўцы глею і асадкаў сцёкавых вод. Другая чарга прадугледжвае будаўніцтва ўстаноўкі па перапрацоўцы 100 тыс. тон цвёрдых бытавых адходаў у год.

30 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў работу на Брэстчыне. У цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы былі пытанні развіцця турыстычнага патэнцыялу ў Пружанскім раёне.

Па інфармацыі БелТА.

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!