РАЗАМ МЫ — БЕЛАРУСЬ! | Заря над Бугом

РАЗАМ МЫ — БЕЛАРУСЬ!

Пад такой назвай на мінулым тыдні прайшоў канцэрт прыбужскіх талентаў у Тэльмаўскім Доме культуры.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася дэпутат Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Ніна Федарук. Яна падкрэсліла, што менавіта ад моладзі залежыць будучыня нашай краіны, а ў Беларусі ёсць усе магчымасці развіваць свой талент. Адзначыўшы супадзенне мерапрыемства з праваслаўным святам – Увядзеннем у храм Прасвятой Багародзіцы, Ніна Фёдараўна пажадала ўсім стабільнасці і дабрабыту, спакойнай і светлай будучыні. Выступіла перад жыхарамі і гасцямі Тэльмаў кіраўнік справамі райвыканкама Ганна Аляксандраўна Пашкевіч, якая падкрэсліла важную ролю моладзі ў росквіце нашай дзяржавы.

Свае нумары прадставілі як маленькія прыбужскія таленты, так і спевакі, вядомыя па-за межамі нашага раёна. Сярод выканаўцаў былі лаурэат міжнародных фестываляў Людміла Лагуцёнак, лаурэат фестываля аўтарскай песні Наталля Маціеўская, дыпламанты другога Міжнароднага фестываля маладзёжнай творчасці у Польшы — Алена Крысанава і Ліза Касцецкая, пераможца раённых і гарадскіх конкурсаў — Кацярына Пунько і іншыя юныя таленты. Выступленнем парадавалі прысутных вядомая народна-вакальная студыя “Фелічыта” і дзіцячая вакальная група “Радуга”.

Канцэрты ў рамках раённай акцыі “Разам мы – Беларусь” у хуткім часе пройдуць у многіх сельскіх Саветах Прыбужжа.

Крысціна БУДЧАНІНА

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!