САМЫ ДАРАГІ ПАДАРУНАК | Заря над Бугом

САМЫ ДАРАГІ ПАДАРУНАК

Самы дарагі падарунак, які робяць бацькі сваім дзецям – гэта выбар імя, таму што гэта падарунак на ўсё жыццё. Таму выбар імя – гэта адна з самых важных і хвалюючых задач, якія стаяць перад бацькамі немаўляці, хаця часам гэта здаецца простай справай.

Як і на ўсё іншае, на імёны ёсць свая мода. Прааналізаваўшы запісы актаў аб нараджэнні мінулых гадоў, можна назваць самыя папулярныя імёны, якія давалі дзеткам бацькі – жыхары нашага раёна.

Так, у 1950-м годзе самымі моднымі мужчынскімі імёнамі былі Уладзімір, Міхаіл, Мікалай і Аляксандр. Жаночымі – Валянціна, Лідзія, Ніна, Надзея. Сустракаліся і рэдкія імёны – Анэля, Разалія.

У 1960-м годзе – мужчынскія імёны Уладзімір і Аляксандр умацавалі свае пазіцыі, да іх дадалося імя Сяргей. А вось папулярнымі жаночымі імёнамі сталі зусім іншыя – Наталля, Алена, Таццяна.

У 1990-м годзе хлопцаў найчасцей называлі Аляксандрамі, Андрэямі і Віктарамі, а любімымі жаночымі імёнамі сталі Вольга, Кацярына, Аліна.

У 2010 у нашым раёне дзяцей найчасцей называлі Анастасія, Дар’я, Ганна, Ілля, Мацвей, Кірыл, але сустракаліся і такія імёны як Ліліяна, Амелі, Віталіна, Эміль.

Выбар імя патрабуе ўлічваць шматлікія нюансы. Пажадана, каб разам з імем па бацьку і прозвішчам яно утварала гарманічны ансамбль.

Некаторыя бацькі пры выбары імя кіруюцца рэлігійнымі традыцыямі, што ў пэўнай ступені палягчае выбар.

У заключэнне хочацца пажадаць усім бацькам, каб іх дзеткі былі здаровыя і ўсё жыццё з гонарам насілі тое імя, якое было ім дадзена пры нараджэнні.

Вікторыя САКОЛІКАВА

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!