СПЫНІЦЬ СНІД. ВЫКАНАЦЬ АБЯЦАННЕ | Заря над Бугом

СПЫНІЦЬ СНІД. ВЫКАНАЦЬ АБЯЦАННЕ

Пад такім дэвізам нядаўна адбылася прэс-канферэнцыя галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Брэста Генадзя Радчанкі. У цяперашні час барацьба з гэтай глабальнай праблемай праходзіць на міжнародным і нацыянальных узроўнях. У нашай краіне штогод колькасць ВІЧ — інфіцыраваных павялічваецца. Як паведаміў Генадзь Іванавіч, па стане на 1 лістапада ў Беларусі зарэгістравана больш за 11 тысяч выпадкаў ВІЧ – інфекцыі: 143 — у Брэсце і 12 – у раёне. Штогод выяўляецца каля 20 новых выпадкаў інфекцыі. Большую колькасць інфіцыраваных складаюць людзі ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў.

Спецыялістамі “Брэсцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі” праводзіцца інфармацыйна – адукацыйная работа па прафілактыцы ВІЧ – інфекцыі. Гэта семенары з педагогамі і выхавальнікамі інтэрнатаў, работнікамі культуры і супрацоўнікамі РАУС. Праводзяцца выступленні па тэлебачанні і радыё.

Штогод да сусветнага дня барацьбы са СНІДам на Прыбужжы праводзяцца тэматычныя акцыі і мерапрыемствы. У 16 школах Брэсцкага раёна на гэтым тыдні праходзяць урокі здаровага ладу жыцця, накіраваныя на прафілактыку СНІДу, прагляд тэматычных кінастужак, для вучняў 8-9 класаў анкетаванне “Што вы ведаеце пра СНІД?”. Традыцыйным мерапрыемствам у навучальных установах стаў агляд–конкурс мастацкіх плакатаў “Небяспека – СНІД”, які прайшоў на мінулым тыдні. У сельскіх Дамах культуры праходзяць тэматычныя кіналекторыі, інфармацыйныя гадзіны і пазнавальна-забаўляльныя праграмы. Падрыхтаваны таксама інфармацыйныя выставы ў бібліятэках нашага раёна.

Напрыканцы прэс-канферэнцыі Генадзь Іванавіч адзначыў:

“Сусветны дзень барацьбы са СНІДам – гэта дзень, калі аб’ядноўваюцца людзі ўсяго света з адзінай мэтай – распаўсюдзіць веды аб ВІЧ-інфекцыі. Менавіта інфарміраванне насельніцтва – першы крок на шляху да прадухілення распаўсюджвання віруса”.

Крысціна БУДЧАНІНА

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!