Related Posts
Общественно-политическая газета Брестского района
Мінадукацыяй Беларусі ініцыіруе эксперымент па замене школьных падручнікаў на электронны планшэт. Аб гэтым паведаміў першы намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Жук. Такі эксперымент можа быць спачатку праведзены ў адной з абласцей Беларусі, а далей укаранёны паўсюдна. Плануецца, што замест усіх школьных падручнікаў з 1 па 11 клас школьнікі атрымаюць электронны планшэт, у які будзе ўнесена ўся інфармацыя. Паводле папярэдніх падлікаў, такая ініцыятыва сэканоміць дзяржаве больш як 20 млрд рублёў. Акрамя таго, і дзеці, і бацькі перастануць скардзіцца на цяжкі партфель.