СТЫХІЯ МУЗЫКІ | Заря над Бугом

СТЫХІЯ МУЗЫКІ

У мінулую суботу адбыўся заключны гала-канцэрт пераможцаў абласных тураў конкурсу-агляду, прысвечанага 100-годдзю са дня нараджэння Г.І. Цітовіча. У сталічнай зале філармоніі спаборнічалі за званне лепшага больш за 23 творчых калектыва з усёй Беларусі. Дыпломам 2 ступені ў намінацыі “Ансамбль песні” ўзнагароджаны ансамбль народнай песні “Спадчына” Тэльмаўскага СДК. Калектыў вядомы далёка за межамі нашага раёна, а публіка ўсюды з захапленнем прымае самадзейных артыстаў Прыбужжа і здзіўляецца багаццю і прыгажосці беларускіх народных песень.

На здымку: заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамбля Уладзімір Іванавіч Літвінчук.

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!