У БЯЗМЕЖНЫМ СВЕЦЕ ВЕДАЎ

У БЯЗМЕЖНЫМ СВЕЦЕ ВЕДАЎ

Бібліятэку многія называюць домам мудрасці і ведаў. Бо іх крыніцамі ва ўсе часы былі кнігі. Не сумняваецца ў гэтым і бібліятэкар вёскі Знаменка Наталля Сверба, якая прысвяціла 25 гадоў свайго жыцця працы ў бібліятэцы. Яна не толькі ведае чытачоў па імёнах, але заўсёды ў курсе іх літаратурных густаў.

— За фантастыкай і дэтэктывамі спяшаюцца ў бібліятэку школьнікі, — распавядае суразмоўца. — А чытачы старэйшага пакалення аддаюць перавагу творам класічнай літаратуры і цікавяцца навінамі перыядычных выданняў. Наталля Васільеўна — прафесіянал сваёй справы, а дыплом Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума вызначыў яе прафесію на ўсе жыццё.

— Многія думаюць, што праца ў бібліятэцы сумная і аднастайная, але гэта не так. Тут можна па-рознаму рэалізаваць сябе, не абавязкова толькі ў рабоце з кнігай, — лічыць Наталля Свебра. — У бібліятэках часта праводзяцца розныя мерапрыемствы, дзе можна праявіць свае таленты ў афармленчых працах і акцёрскім майстэрстве. Праца ў мяне цікавая, а для жанчыны лепшай прафесіі не прыдумаеш.

І тут можна цалкам пагадзіцца з Наталляй Васільеўнай, бо бібліятэкар — гэта і педагог, таму што даводзіцца шмат працаваць з дзецьмі, і псіхолаг, які ўвесь час мае зносіны з чытачамі, і сацыёлаг, бо праводзіць у сваёй працы мноства даследаванняў.

Некалькі гадоў таму, па праграме аграгарадкоў, у бібліятэцы быў праведзены капітальны рамонт. А ў хуткім часе будуць устаноўлены новыя стэлажы, кафедра і камп’ютарны стол. Для студэнтаў і школьнікаў прыемнай навіной стала з’яўленне Інтэрнэта ў бібліятэцы, бо далёка не ў кожным доме ёсць гэты цуд цывілізацыі.

Бібліятэка вёскі Знаменка прыцягвае чытачоў не толькі багатым выбарам літаратуры і перыядычных выданняў, але і этнаграфічнай экспазіцыяй. Задумка гэта належала Наталлі Свебре, якая і вырашыла арганізаваць пры бібліятэцы невялікі музей. Яе ідэю падтрымалі і мясцовыя жыхары. Вось ужо некалькі гадоў яны папаўняюць этнаграфічны пакой сваімі экспанатамі.

Крысціна БУДЧАНІНА

nadbugom

Related Posts

Спасительный свет творчества

Комментарии к записи Спасительный свет творчества отключены

Их пример — другим наука

Комментарии к записи Их пример — другим наука отключены

ОСНОВА ВСЕМУ — УСЕРДИЕ В ТРУДЕ

Комментарии к записи ОСНОВА ВСЕМУ — УСЕРДИЕ В ТРУДЕ отключены

ВСЛЕД ЗА МЕЧТОЙ

Комментарии к записи ВСЛЕД ЗА МЕЧТОЙ отключены

ЖИЗНЕННЫЙ ВЫБОР – В ПОЛЬЗУ ПРАВА

Комментарии к записи ЖИЗНЕННЫЙ ВЫБОР – В ПОЛЬЗУ ПРАВА отключены

ПОСТИГШИЕ ПРЕМУДРОСТЬ ТРУДА НА ЗЕМЛЕ

Комментарии к записи ПОСТИГШИЕ ПРЕМУДРОСТЬ ТРУДА НА ЗЕМЛЕ отключены

ЕСТЬ ТАКАЯ ПРОФЕССИЯ

Комментарии к записи ЕСТЬ ТАКАЯ ПРОФЕССИЯ отключены

Нашли твердую дорогу в жизни, пройдя комсомольскую школу!

Комментарии к записи Нашли твердую дорогу в жизни, пройдя комсомольскую школу! отключены

Это было время созидания…

Комментарии к записи Это было время созидания… отключены

Поля, согретые улыбкой…

Комментарии к записи Поля, согретые улыбкой… отключены

«…И стало наше Дубровное братской могилой дедовских хат» 26 апреля — день чернобыльской трагедии

Комментарии к записи «…И стало наше Дубровное братской могилой дедовских хат» 26 апреля — день чернобыльской трагедии отключены

Главный цветок

Комментарии к записи Главный цветок отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »