У РАЁНЕ | Заря над Бугом

У РАЁНЕ

9 лютага аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкама праведзены навучальны семінар “Асноўныя напрамкі ідэалагічнай работы па забеспячэнні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця” з работнікамі ідэалагічнай вертыкалі раёна, галоўнымі эканамістамі прадпрыемстваў, кіраўнікамі прафсаюзных арганізацый. На семінары былі падведзены вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі ў 2010 годзе. Перад удзельнікамі выступілі старшыня райвыканкама Уладзімір Мацука, намеснік старшыні райвыканкама Людміла Жуковіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Міхаіл Крэгель, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Паўлюковіч, першы сакратар райкама БРСМ Павел Бабрук, рэдактар раённай газеты Ігар Гетман.

Вопытам работы з калегамі падзяліліся намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце, галоўны эканаміст СВК “Астрамечава” Жанна Гарустовіч і старшыня прафкама ААТ “Бярэсце” Алена Паўловіч.

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!