ЧЫМ ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ | Заря над Бугом

ЧЫМ ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ

У мэтах забеспячэння сельскагаспадарчых арганізацый Беларусі новай айчыннай тэхнікай і на яе аснове пераходу да сучасных тэхналогій вытворчасці Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 24 студзеня падпісаў Указ № 35 аб зацвярджэнні Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб’ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады.

Праграмай прадугледжваецца пастаўка ў 2011-2015 гадах вёсцы 10 980 трактароў, 4400 грузавых аўтамабіляў рознага прызначэння, 7650 збожжаўборачных камбайнаў, 2056 кормаўборачных камбайнаў, 470 буракаўборачных камбайнаў і інш.

Уся тэхніка будзе рэалізоўвацца на ўмовах доўгатэрміновай арэнды (лізінгу).

Аб’ёмы закупак сучаснай тэхнікі і абсталявання, будаўніцтва, мадэрнізацыі і рамонту вытворчых аб’ектаў будуць штогод зацвярджацца Мінсельгасхарчам па ўзгадненні з аблвыканкамамі, а аб’ёмы і крыніцы фінансавання рэспубліканскай праграмы будуць вызначацца ўрадам і зацвярджацца Кіраўніком дзяржавы.

Рэканструкцыю палацава-паркавага ансамбля ў Нясвіжы — помніка архітэктуры XVI-XVIII стагоддзяў, унесенага ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, — плануецца поўнасцю завяршыць у 2011 годзе.

Замак поўнасцю адкрыецца для турыстаў, будзе сфарміравана музейная экспазіцыя. У Нясвіжскім замку ўжо праведзена ацяпленне і асвятленне, завершаны работы па ўстаноўцы кандыцыянераў, зроблена вентыляцыя, набліжаецца да завяршэння ўнутраная аддзелка памяшканняў.

Нясвіжскі замак быў закладзены Радзівілам Сіроткам у 1583 годзе, галоўным архітэктарам стаў італьянскі майстар Бернардоні. Згодна з праектам таго часу, замак уяўляў сабой прамавугольнік і быў абнесены землянымі валамі з бастыёнамі і вежамі. Нясвіжскі замак будаваўся ў першую чаргу для абароны, каб вытрымліваць доўгатэрміновую аблогу. У вале вакол яго былі зроблены шматлікія памяшканні для прыслугі і гаспадарчыя склады, тут таксама размяшчаліся стайні. Як адзначаюць спецыялісты, палац цікавы не толькі сваімі наземнымі збудаваннямі , але і шматлікімі скляпамі, падзямеллямі. Асноўныя работы па рэстаўрацыі і рэканструкцыі палацава-паркавага ансамбля пачаліся ў 2004 годзе. У 2007 годзе здадзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс замка, адкрыта для наведвання музейная экспазіцыя. У палацавым комплексе завяршаюцца работы над гасцініцай, кафэ, рэстаранам — яны практычна гатовы прымаць наведвальнікаў.

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!