"Адлюстраванне часу" | Заря над Бугом

“Адлюстраванне часу”

Пад такой назвай на мінулым тыдні адчынілася выстава дзіцячай графікі ў музеі выратаваных каштоўнасцяў у Брэсце. Гэта ўжо трэцяя гарадская выстава біенале, якая праходзіць раз у два гады.

На вернісажы была прадстаўлена экспазіцыя прац вучняў розных гарадскіх школ, узорнай студыі выяўленчага мастацтва “Дэкор” г. Брэста і Тэльмаўскай дзіцячай школы мастацтва. Па словах кіраўніка брэсцкай студыі “Дэкор” Нілы Гарчанюк, у гэтым годзе свае працы экспаніравалі таксама юныя мастакі львоўскай арт-студыі,  расійскай і дзвюх мінскіх студый. Карціны былі выкананы акрылам, тушшу, воскам, акварэллю, крэйдамі і нават гелевай ручкай. Юнакі кожны па свойму адлюстроўвалі час у сваіх працах – каляровых пейзажах, нацюрмортах, партрэтах.

Свае гравюры прапанавалі гледачам выставы і прыбужскія мастакі – вучні Тэльмаўскай дзіцячай школы мастацтва – Аляксей Улыбін, Кацярына Кавальчук, Вераніка Лахавец, Наталля Паўловіч і Ілля Воіткус.

Да 25 лютага усе ахвотныя могуць пазнаёміцца з экспазіцыяй дзіцячых карцін.

Крысціна БУДЧАНІНА

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!