“Асаблівасці работы з людзьмі ў сучасных умовах”

“Асаблівасці работы з людзьмі ў сучасных умовах”

Так называўся абласны семінар ідэалагічных работнікаў, пленарнае пасяджэнне якога прайшло 6 кастрычніка ў Кобрыне.

Да пленарнага работа семінара ішла ў секцыях, адна з якіх працавала ў Брэсцкім раёне. Ідэолагам Прыбужжа і гасцям з Жабінкоўскага, Камянецкага і Маларыцкага раёнаў было прапанавана наведаць шэраг устаноў культуры і адукацыі ў вёсцы Чэрні, у прыватнасці, раённую бібліятэку, дзіцячы сад, дзіцячую школу мастацтваў. Госці і гаспадары падрабязна азнаёміліся з арганізацыяй выхаваўчага працэсу ў Чэрнінскай сярэдняй школе. У рабоце секцыі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Уладзімір Мацука і намеснік старшыні Людміла Жуковіч.

Пленарнае пасяджэнне, якое вёў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Аляксандр Цырэльчук, прайшло ў Кобрынскім палацы культуры. У яго рабоце прынялі ўдзел Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык, намеснікі старшыняў гаррайвыканкамаў, начальнікі і спецыялісты аддзелаў ідэалагічнай работы, намеснікі кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый па ідэалагічнай рабоце, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, работнікі сродкаў масавай інфармацыі.

З асаблівасцямі работы з людзьмі ў сучасных умовах прысутных азнаёміў у сваім дакладзе намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык, які падрабязна спыніўся на тых абставінах, з якім давялося сутыкнуцца ў сваёй рабоце ідэолагам у гэтым годзе. А гэта найперш спробы разбурэння традыцыйнай грамадскай згоды пры дапамозе рознага роду спекуляцый на тых цяжкасцях, з якімі сёлета сутыкнулася грамадства – ад трагедыі ў мінскім метро да ажыятажу наўкола валюты і прадуктаў харчавання. Складанасці гэтага года яшчэ раз паказалі, што ў рабоце ідэолага “не можа быць нічога застылага і дагматычнага”.

З рознымі аспектамі работы з людзьмі прысутных азнаёмілі намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, генеральны дырэктар ААТ “Баранавічхлебапрадукт” Наталля Манько, прафесар Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта Георгій Грыбаў, гендырэктар ТАА “Лагуна” Наталля Ільніцкая, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Бярозаўскага райвыканкама Генадзь Курыловіч. Двое выступаючых прадстаўлялі Брэсцкі раён – дырэктар Чэрнінскай школы Валянціна Койка і рэдактар раённай газеты Ігар Гетман.

Вынік сустрэчы падвёў Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, які даў сціслы аналіз развіцця краіны за 20 год незалежнасці.

У прыватнасці, было адзначана, што мы, якія “ніколі не былі краінай”, “усё рабілі на маршы” і пры гэтым дасягнулі не проста добрых вынікаў, але “адчулі краіну”. Аглядаючыся сёння на мінулыя дваццаць год, мы можам гаварыць, што статэгія развіцця Беларусі – незалежнасць плюс апора на моцную ўладу – апраўдала і апраўдвае сябе. Сёння, з аднаго боку, розныя пакаленні даволі трапятліва ставяцца да незалежнасці краіны, а з другога – моцная ўлада дае ўпэўненасць у тое, што мы пераадолеем цяжкасці, няшмат страціўшы.

Сёння ўлада арыентуе наш народ на вернасць традыцыйным беларускім каштоўнасцям, захаваць якія прасцей і лягчэй ва ўмовах існавання ўласнай дзяржавы. Адной з умоваў устойлівасці гэтай дзяржавы будзе вялікая беларуская сям’я, другой – моцны маральны стрыжань грамадства. Вось чаму трэба працаваць на тое, каб з’явілася “мода на сям’ю”, каб змяншаць разбуральныя ўплывы сучасных сродкаў масавай інфармацыі, каб захоўваць грамадства на здаровай аснове.

Сустрэча ў Кобрыне акрэсліла кола найбольш актуальных пытанняў, якія патрабуюць увагі ідэалагічнай вертыкалі. Наперадзе – работа па іх вырашэнні.

Ігар ГЕТМАН

nadbugom

Related Posts

РАЙОННАЯ СЕМЕННАЯ ИНСПЕКЦИЯ КОНСТАТИРУЕТ

Комментарии к записи РАЙОННАЯ СЕМЕННАЯ ИНСПЕКЦИЯ КОНСТАТИРУЕТ отключены

ЗАРАБОТНАЯ ПЛАТА – ЭТО СВЯТО!

Комментарии к записи ЗАРАБОТНАЯ ПЛАТА – ЭТО СВЯТО! отключены

От добра — добра не жди?

Комментарии к записи От добра — добра не жди? отключены

АВТОБУСЫ БУДУТ ЗАЕЗЖАТЬ ВО ДВОР

Комментарии к записи АВТОБУСЫ БУДУТ ЗАЕЗЖАТЬ ВО ДВОР отключены

ДЕЛАТЬ ДОБРОЕ ДЕЛО РАДИ СЧАСТЬЯ ДЕТЕЙ

Комментарии к записи ДЕЛАТЬ ДОБРОЕ ДЕЛО РАДИ СЧАСТЬЯ ДЕТЕЙ отключены

ТРЕПЕЩИТЕ, ПРАВОНАРУШИТЕЛИ

Комментарии к записи ТРЕПЕЩИТЕ, ПРАВОНАРУШИТЕЛИ отключены

ДУХОВНОСТЬ И НРАВСТВЕННОСТЬ – ОСНОВА ВСЕМУ

Комментарии к записи ДУХОВНОСТЬ И НРАВСТВЕННОСТЬ – ОСНОВА ВСЕМУ отключены

Учи правила играя

Комментарии к записи Учи правила играя отключены

ОБЕД ДЛЯ ШКОЛЬНИКА

Комментарии к записи ОБЕД ДЛЯ ШКОЛЬНИКА отключены

ЗДОРОВЬЕ — НАЦИОНАЛЬНОЕ БОГАТСТВО

Комментарии к записи ЗДОРОВЬЕ — НАЦИОНАЛЬНОЕ БОГАТСТВО отключены

Профсоюзная жизнь. Почет и признание.

Комментарии к записи Профсоюзная жизнь. Почет и признание. отключены

ПУСТЬ ЛЬЁТСЯ ЗВОНКИЙ ДЕТСКИЙ СМЕХ

Комментарии к записи ПУСТЬ ЛЬЁТСЯ ЗВОНКИЙ ДЕТСКИЙ СМЕХ отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »