"Астрамечаўскі рукапіс" годна прагучаў у Заслаўлі | Заря над Бугом

“Астрамечаўскі рукапіс” годна прагучаў у Заслаўлі

Дыплом I ступені за матэрыялы, змешчаныя ў альманаху “Астрамечаўскі рукапіс”, атрымаў пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурса “Лепшы твор 2013 года” ў галіне гісторыка-краязнаўчага жанру Аляксандр Валковіч у мінулыя выхадныя ў Заслаўлі, дзе праходзіў Дзень беларусскага пісьменства

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат міжнародных літаратурных конкурсаў, абласнога конкурса ім. У.Калесніка, аўтар дзесятка кніг прозы і публіцыстыкі, Аляксандр Міхайлавіч нарадзіўся ў Брэсце ў 1950-м годзе ў сям’і вайскоўца. Дзяцінства і юнацтва яго прайшлі ў пасёлку Дамачава. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Служыў  армейскім журналістам.

Сёння ўзначальвае раённы літаратурны краязнаўчы альманах “Астрамечаўскі рукапіс”. За вялікую падтрымку праекта па яго стварэнню Аляксандр Валковіч выказвае словы падзякі кіраўніцтву райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, СВК “Астрамечава”, кіраўнікам творчых калектываў і ўстаноў культуры раёна.

У ліку апошніх твораў публіцыста — «Жывая вада» (пра фальклорны песенны калектыў Ляплёўскага ДК), «У ансамблі цымбалістаў толькі хлопчыкі» (пра музычны калектыў цымбалістаў Астрамечаўскай дзіцячай школы мастацтваў), «Пясчаная каралева» (пра гурток пескаграфіі Чэрнінскага ДК), «Дочкі-маці в. Чэрні» (пра майстрыху-вышывальшчыцу з в. Чэрні).

Наталля ТАЛКАЧОВА

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!