Добры шанец для літаратурных талентаў

Добры шанец для літаратурных талентаў

З мэтай выяўлення літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў Брэстчыны праводзіцца абласны літаратурны конкурс для дзяцей і юнацтва “Мара твая сярод зорак сваю адшукала”, прысвечаны 70-гадоваму юбілею выдатнага беларускага паэта-берасцейца Васіля Гадулькі.

Арганізатарамі літаратурнага спабоніцтва выступілі Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і філалагічны факультэт Установы адукацыі  “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна” сумесна з упраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама

Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: да 30 гадоў.

Колькасць месцаў: 6 (1 – першае, 2 – другіх, 3 – трэціх).

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вучоныя-філолагі, літаратурныя крытыкі, выдаўцы і грамадскія дзеячы Брэстчыны, вызначыць лепшыя творчыя работы.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Лепшыя творы (проза, паэзія, эсэ, драматургія) будуць апублікаваны. Конкурсныя работы дасылаюцца да 10 кастрычніка 2016 года на адрас: 224013, г.Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, к. 605, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з паметкай “На конкурс”, або на эл. адрас: krejdzich@tut.by

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лістапада 2016 года.

Конкурсныя работы павінны быць выдрукаваны на адной старонцы папяровага ліста фармату А-4. Агульны аб’ём работы не павінен перавышаць трох лістоў фармату А-4. На тытульным лісце неабходна ўказаць:

— прозвішча, імя, імя па бацьку;

— дату нараджэння;

— месца працы або вучобы;

— адрас для перапіскі;

— нумары кантактных тэлефонаў;

Email (калі ёсць).

Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца. Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

 

nadbugom

Related Posts

«Круговорот надежды и мечты» Анастасии Смилиной

Комментарии к записи «Круговорот надежды и мечты» Анастасии Смилиной отключены

ОСНОВА ВСЕМУ — УСЕРДИЕ В ТРУДЕ

Комментарии к записи ОСНОВА ВСЕМУ — УСЕРДИЕ В ТРУДЕ отключены

УСИЛИТЬ ОБЩЕСТВЕННЫЙ КОНТРОЛЬ

Комментарии к записи УСИЛИТЬ ОБЩЕСТВЕННЫЙ КОНТРОЛЬ отключены

ПО ЗОВУ ДУШИ И СЕРДЦА

Комментарии к записи ПО ЗОВУ ДУШИ И СЕРДЦА отключены

ПЕРВЫЕ ДЕНЬГИ – В СЕЛЬХОЗОТРЯДАХ

Комментарии к записи ПЕРВЫЕ ДЕНЬГИ – В СЕЛЬХОЗОТРЯДАХ отключены

«Безопасный переход»

Комментарии к записи «Безопасный переход» отключены

Чистые слезы берез

Комментарии к записи Чистые слезы берез отключены

Секреты экономии

Комментарии к записи Секреты экономии отключены

ВСЁ И ТОЛЬКО ДЛЯ ВАС!

Комментарии к записи ВСЁ И ТОЛЬКО ДЛЯ ВАС! отключены

КТО ОСВОБОЖДАЕТСЯ ОТ УПЛАТЫ НДС

Комментарии к записи КТО ОСВОБОЖДАЕТСЯ ОТ УПЛАТЫ НДС отключены

Когда прилетает аист

Комментарии к записи Когда прилетает аист отключены

ЖУРАВЛИНЫЙ КРАЙ ПРЕДСТАЛ ВО ВСЕЙ СВОЕЙ КРАСЕ…

Комментарии к записи ЖУРАВЛИНЫЙ КРАЙ ПРЕДСТАЛ ВО ВСЕЙ СВОЕЙ КРАСЕ… отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »