“Сцяг і герб аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю”

“Сцяг і герб аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю”

Мерапрыемства, прысвечаныя аднаму з самых значных свят краіны – Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, адбылося ў нядзелю ў раёне.

У цырымоніі ўшанавання галоўных атрыбутаў нашай дзяржаўнасці і сімвалаў суверэнітэту ўдзельнічалі кіраўніцтва Прыбужжа, вучні і супрацоўнікі школ, творчыя калектывы. На пляцоўцы Дома культуры ў вёсцы Чэрні адбыўся ўрачысты канцэрт у гонар гэтай падзеі.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур краіны ў залатых промнях сонца. Зверху контура знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых жытнёвых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, а злева – лёну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам – «Рэспубліка Беларусь».

Святочнае мерапрыемства адкрыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Людміла Жуковіч.

– Наша краіна святкуе два найважнейшыя дзяржаўныя святы: Дзень сцяга і герба і Дзень Вялікай Перамогі. Сёння мы з упэўненасцю гаворым, што гэтыя дзве даты неразрыўна звязаныя адна з адной, – адзначыла яна. – І свята Перамогі, і дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі ўвасабляюць галоўныя каштоўнасці і ідэалы беларусаў: любоў да Айчыны, імкненне да свабоды і справядлівасці, да працы на сваёй зямлі, жаданне жыць у міры і ўзгодзе ў агульным доме пад назвай Беларусь. Сцяг і герб аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю.

Людміла Васільеўна таксама звярнула ўвагу на тое, што краіна, якая мае свае нацыянальныя каштоўнасці, сваю культуру, сваю мову, заўсёды будзе мець будучыню. Мы павінны шанаваць і захоўваць спадчыну продкаў, разумець яе ўнікальнасць і непаўторнасць, паважаць і любіць сваю Радзіму.

Ганаровае права падняць сцяг Рэспублікі Беларусь прадставілі старшыні раённага савета ветэранаў Пятру Брузгіну і вучням Чэрненскай сярэдняй школы, пераможцам другога тура рэспубліканскай алімпіяды, выдатнікам вучобы Аляксандры Раманюк і Дзмітрыю Вабішчэвічу. У гэты час зводны дзіцячы хор ДзШМ аграгарадка Чэрні праспяваў Гімн Рэспублікі Беларусь.

На працягу цырымоніі гучалі патрыятычныя песні ў выкананні Андрэя Савацева, Андрэя Леванюка, Ульяны Паддубнай, калектыва “Благавест”, вакальнай групы “Лад”, Ганны Дмітрук, Марыны Хайко, Уладзіміра Свібовіча, Екацярыны Лысенка, выступілі харэаграфічная група Матыкальскай ДзШМ і танцавальны калектыў “Бліскавіца”.

Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя, культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Яны надзелены яркімі рысамі і лёгка пазнавальныя сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці.

Дзмітрый БОСАК, фота аўтара

 

nadbugom

Related Posts

Укрепляем демографию, прирастаем предприятиями

Комментарии к записи Укрепляем демографию, прирастаем предприятиями отключены

Плыл над Прилуками звон колокольный…

Комментарии к записи Плыл над Прилуками звон колокольный… отключены

«НАША СЛУЖБА И ОПАСНА, И ТРУДНА…»

Комментарии к записи «НАША СЛУЖБА И ОПАСНА, И ТРУДНА…» отключены

ПОГРАНЗАСТАВА — КОМУ ЗВЕЗДА, КОМУ ПОКОЙ, КОМУ-ТО СЛАВА…

Комментарии к записи ПОГРАНЗАСТАВА — КОМУ ЗВЕЗДА, КОМУ ПОКОЙ, КОМУ-ТО СЛАВА… отключены

Разделите радость праздника!

Комментарии к записи Разделите радость праздника! отключены

Расходиться по домам никто не спешил

Комментарии к записи Расходиться по домам никто не спешил отключены

ПОД ЗНАКОМ МАСЛЕНИЦЫ И В НАДЕЖДЕ НА ЛУЧШЕЕ определилось со своим выбором Прибужье

Комментарии к записи ПОД ЗНАКОМ МАСЛЕНИЦЫ И В НАДЕЖДЕ НА ЛУЧШЕЕ определилось со своим выбором Прибужье отключены

АККОРДЫ ПРАЗДНИКА ПРИУРОЧЕНЫ К ДАТЕ РОЖДЕНИЯ РАЙОНА

Комментарии к записи АККОРДЫ ПРАЗДНИКА ПРИУРОЧЕНЫ К ДАТЕ РОЖДЕНИЯ РАЙОНА отключены

И судьбы, и песни общие у нас!

Комментарии к записи И судьбы, и песни общие у нас! отключены

ВМЕСТЕ ПРОТИВ СПИДА

Комментарии к записи ВМЕСТЕ ПРОТИВ СПИДА отключены

ПРИШЛИ СВЯТКИ- НАЧИНАЙ КОЛЯДКИ!

Комментарии к записи ПРИШЛИ СВЯТКИ- НАЧИНАЙ КОЛЯДКИ! отключены

«Лучшая награда от Бога и от Родины – это мой сын!»

Комментарии к записи «Лучшая награда от Бога и от Родины – это мой сын!» отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »