Трыццаты па ліку «Астрамечаўскі рукапіс»

Трыццаты па ліку «Астрамечаўскі рукапіс»

Трыццаты па ліку «Астрамечаўскі рукапіс»

Пабачыў свет чарговы – трыццаты па ліку – нумар Брэсцкага раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс».

Другі ў гэтым годзе (і 30-ы ўвогуле з часу заснавання) нумар у значнай ступені прысвечаны тэме Вялікай Перамогі. Зразумела, не выпадковай з’яўляецца наступная рубрыка – «Беларусь памятае». У ёй – асноўная частка публікацый. Тэма Вялікай Айчыннай, ушанавання памяці пра землякоў, якія загінулі, – у артыкулах, карэспандэнцыях Васіля Басацкага, Яўгена Бабенкова, Марыны Самасевіч, Аляксандра Колесава, Наталлі Талкачовай, Зоі Федчанкавай. Матэрыялы досыць грунтоўна, наколькі дазваляе фармат выдання, ілюстраваныя. У гэтым – таксама адметнасць краязнаўчага альманаха. Пройдзе час – і, магчыма, адзінай публіцыстычнай, візуальнай інфармацыяй, ілюстрацыйнай крыніцай да той ці іншай рэгіянальнай тэмы будуць якраз пэўныя старонкі «Астрамечаўскага рукапісу».

Іншыя раздзелы, рубрыкі альманаха – «Святкаванне 75-годдзя Перамогі», «Астрамечава і астрамечаўцы», «Чароўныя спевы і паданні», «Народныя святы і паданні», «Літаратурная сядзіба», «Вернісаж», «Калаўрот культурнага жыцця», «Старонкі гісторыі». У публікацыях, якія пададзены ў гэтых раздзелах, – і гісторыя, і сучаснасць. Відавочна, што ў значнай ступені пазіцыя рэдактара выдання, заснавальнікаў якраз і заключаецца ў тым, каб адлюстраваць сучасны рэгіёназнаўчы характар сацыяльнага жыцця. У дадзеным выпадку – расказваць пра адметнасці, асаблівасці жыцця ў Брэсцкім раёне з розных пунктаў гледжання. Функцыянальна гэта, несумненна, апраўдана. Хаця разам з тым хацелася б бачыць болей насычаным такі, напрыклад, раздзел – «Старонкі гісторыі». У другім (ці трыццатым) нумары ў ім змешчаны публікацыі «Гісторыя брэсцкай вёскі Аркадзія з XVII стагоддзя» Наталлі Шляжко (перадрук з газеты «Брестский вестник») і «Камень з вёскі Кабёлка Брэсцкага раёна, які крычыць» Віктара Гайдучыка. Дарэчы, пошук аўтара другога артыкула быў справакаваны ранейшай публікацыяй у «Астрамечаўскім рукапісе» запісанага ў 2012 годзе студэнткай філфака Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта падання ад жыхаркі вёскі Кабёлка. Так што, выснова наступная – чытайце ўважліва фальклорныя запісы, якія сістэмна друкуюцца ў краязнаўчым альманаху.

Вось і ў другім (трыццатым) нумары рэгіянальнага краязнаўчага выдання доктар філалагічных навук Іна Швед змясціла артыкул «Русальны тыдзень на Берасцейшчыне», грунтоўна апісаўшы народную традыцыю. «Адным з вельмі шанаваных у народным календары жыхароў Берасцейшчыны тыдняў з’яўляецца Русальніца, якая пачыналася ў панядзелак пасля Сёмухі. У гэты час забаранялася прасці і ткаць, садзіць гародніну, гарадзіць платы і падобнае. Асабліва сцерагліся працаваць у «Градовую» («Сухую») сераду (як і пасля Пасхі), каб не наклікаць  градабой, навальніцу ці засуху», – пачынае расповяд глыбокі знаўца берасцейскага і ўвогуле беларускага фальклора Іна Швед. Далей ідуць запісы песень-вяснянак, звязаных з рытуалам гукання вясны. Адрас запісаў – вёска Ляплёўка Брэсцкага раёна. Фальклорныя матэрыялы, якія змяшчаюцца ў «Астрамечаўскім рукапісе», як правіла, з адпаведнымі каментарамі, – добры ўзор выкарыстання фальклору ў вывучэнні пэўнай мясцовасці. І выдатна, што ў рэдактара выдання ёсць такі памагаты, як кіраўнік лабараторыі «Фальклор і краязнаўства» спадарыня Іна Швед. Складзеныя разам, яе публікацыі ўяўляюць цэласную фальклорную рэгіёназнаўчую кнігу. І яе трэба было б выдаць асобна. Як прыватная, магчыма, у нейкай ступені суб’ектыўная парада для фарміравання зместу альманаха. Варта было б надрукаваць у «Астрамечаўскім рукапісе» інструкцыю па арганізацыі фальклорных запісаў. Некалі такія практыкі былі ў краязнаўчых выданняў 1920-х гадоў. Можна нават перадрукаваць на гэтую тэму адну з публікацый славутага беларускага часопіса «Наш край». Альбо такую рэкамендацыйную інструкцыю з улікам сучаснага досведу выкладзе Іна Швед. Навошта гэта трэба? Каб прыцягнуць да запісаў новых патэнцыйных аўтараў альманаха. Мо, напрыклад, з ліку бібліятэкараў, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці у клубных установах раёна?..

«Астрамечаўскаі рукапіс», які, безумоўна, з’яўляецца на свет і дзякуючы энтузіязму, публіцыстычным, краязнаўчым зацікаўленням пісьменніка Аляксандра Валковіча, – унікальны ўзор арганізацыі, выдання краязнаўчай перыёдыкі ў нашай краіне. Прыйдзе час – і яго нумары складуць разам адметную краязнаўчую энцыклапедыю па вывучэнню жыцця Брэсцкага раёна.

Мікола Раўнапольскі

comments powered by HyperComments

nadbugom

Related Posts

Сохраняя исконное

Комментарии к записи Сохраняя исконное отключены

ИСКУССТВО, РОЖДЕННОЕ ЖИВОЙ ВЕРОЙ

Комментарии к записи ИСКУССТВО, РОЖДЕННОЕ ЖИВОЙ ВЕРОЙ отключены

На белорусском, польском, украинскомЩедровали во Влодаве, за Бугом

Комментарии к записи На белорусском, польском, украинскомЩедровали во Влодаве, за Бугом отключены

МЕЖДУ ПРОШЛЫМ И БУДУЩИМ

Комментарии к записи МЕЖДУ ПРОШЛЫМ И БУДУЩИМ отключены

ВОСТОЧНАЯ СКАЗКА

Комментарии к записи ВОСТОЧНАЯ СКАЗКА отключены

«Традиции нашей – больше 100 лет!»

Комментарии к записи «Традиции нашей – больше 100 лет!» отключены

Коллаграфика от польских художников

Комментарии к записи Коллаграфика от польских художников отключены

В новой пятилетке новые шаги определит Кодекс

Комментарии к записи В новой пятилетке новые шаги определит Кодекс отключены

Девиз — стать ближе к лидерам

Комментарии к записи Девиз — стать ближе к лидерам отключены

И душевная теплота, и любовь к родному краю

Комментарии к записи И душевная теплота, и любовь к родному краю отключены

«ПРИТЯЖЕНИЕ ЗЕМЛИ»

Комментарии к записи «ПРИТЯЖЕНИЕ ЗЕМЛИ» отключены

Ярко, стильно, смело заявили о себе культработники Прибужья

Комментарии к записи Ярко, стильно, смело заявили о себе культработники Прибужья отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »