А вакол красавала вясна…

А вакол красавала вясна…

А вакол красавала вясна…

…На дварэ красавала вясна. Яна несла радасць, бадзёрасць, прадчуванне свята. Паўсюль чуўся шчэбет птушак і панаваў водар чаромхі. Адны рыхтаваліся  да святкавання Першамая. Другія ладзілі вяселлі, нехта марыў аб тым, што, нарэшце, з задавальненнем папрацуе на агародзе і ў кветніку. Адным словам кажучы, звычайнае вясковае жыццё цякло сваёй чаргой. Аднак ў адзін з красавіцкіх вечароў пастукалі ў дзверы…

Так звычаўна пачынае мая бабуля свой аповед аб жудаснай чарнобыльскай трагедыі. Я ўважліва слухаю, а бабуля працягвае аб тым, што калі маці адкрыла дзверы, то на парозе стаяў галоўны спецыяліст мясцовай гаспадаркі. На яго твары адначасова можна было ўбачыць і страх, і разгубленасць, і шкадаванне нечага страчанага. Паведаміўшы пра выбух на ЧАЭС, параіў як мага менш знаходзіцца на вуліцы, што трэба пазачыняць калодзежы, ні ў якім разе не адкрываць форткі і надоўга дзверы. Ён гаварыў яшчэ нешта, затым пайшоў далей да суседзяў. А сямейнікамі апанаваў  страх разам з нейкім недаверам, а можа не так ўсё страшна, як ён расказаў?         

А вясна шумела!  Але той  раніцай у вёсцы ўсё ўспрымалася зусім па-іншаму. Людзі нешта абмяркоўвалі, спрачаліся, часам  збіраліся групай і аб нечым падоўгу размаўлялі. Але цалкам, ў нас на вёсцы звычайны ўклад жыцця не парушыўся. Старэйшыя жыхары меркавалі так: хто яго ведае, як яно будзе, але агароды саджаць трэба і гаспадарку даглядаць таксама. Яшчэ многа хадзіла той вясной розных чутак, працягвае бабуля, але да гэтага часу памятаю той страшны момант, калі пачалі гаварыць, што людзей будуць адсяляць не толькі з трыццацікіламетровай зоны, але і з нашай мясцовасці. У адзін момант на сваю родную вёску я глянула па-іншаму і хоць была яшчэ зусім малой дзяўчынкай, але менавіта тады адчула нейкае асабліва шчымлівае пачуццё любові да сваёй малой радзімы. Зусім па-іншаму ўбачыўся кожны кусцік бэзу, кожнае дрэва, нават пралёт паламанай агароджы стаў нейкім асабліва дарагім…

Ішоў час, жыццё цякло сваім звычайным руслам. Восень парадавала асабліва багатым ураджаем садавіны. Часам вяскоўцы абмяркоўвалі тую навіну, што той ці іншы жыхар вёскі ехаў ліквідатарам на месца аварыі. Адпрацаваўшы, вяртаўся і працягваў звычайны ўклад жыцця. З забруджанай зоны прывозілі дзяцей на аздараўленне. Мясцовае насельніцтва, безумоўна, спачувала яе жыхарам, але разам з тым паціху супакойвалася тым, што на нашай тэрыторыі ўсё больш-менш не так страшна.

…Прайшлі дзесяцігоддзі з той пары. Але яшчэ і зараз, кожны год, калі шуміць, красуе  вясна, на твары сваёй бабулі я бачу ледзь прыкметны смутак:  сляды былога страху і разам з тым надзею, што ўсё будзе добра.

А вакол шуміць вясна, нясе радасць…

Нэлі Манчанка,

в.Тамашоўка

nadbugom

Related Posts

«Я клянусь не щадить своих сил и жизни!»

Комментарии к записи «Я клянусь не щадить своих сил и жизни!» отключены

ДЕРУНЦЫ

Комментарии к записи ДЕРУНЦЫ отключены

«ОТ ВРАГА МЫ НЕ ЖДАЛИ СЛАДКОГО ПИРОГА…»

Комментарии к записи «ОТ ВРАГА МЫ НЕ ЖДАЛИ СЛАДКОГО ПИРОГА…» отключены

Пример героев – лучший ориентир

Комментарии к записи Пример героев – лучший ориентир отключены

А КАК ВСЕМ ХОТЕЛОСЬ ЖИТЬ В 18 ЛЕТ!

Комментарии к записи А КАК ВСЕМ ХОТЕЛОСЬ ЖИТЬ В 18 ЛЕТ! отключены

МОСТ ЧЕРЕЗ ТУЮН

Комментарии к записи МОСТ ЧЕРЕЗ ТУЮН отключены

Дочь защитника крепости живет в Сычах

Комментарии к записи Дочь защитника крепости живет в Сычах отключены

ВОИН, ПАРТИЗАН, ХЛЕБОРОБ

Комментарии к записи ВОИН, ПАРТИЗАН, ХЛЕБОРОБ отключены

«Белорус – это хороший солдат, который храбро воюет, не боится врага и смело идет вперед»

Комментарии к записи «Белорус – это хороший солдат, который храбро воюет, не боится врага и смело идет вперед» отключены

Имя ваше неизвестно – подвиг ваш бессмертен

Комментарии к записи Имя ваше неизвестно – подвиг ваш бессмертен отключены

Подвиг героя бессмертен

Комментарии к записи Подвиг героя бессмертен отключены

«Рядовые мои, каждый парень – герой»

Комментарии к записи «Рядовые мои, каждый парень – герой» отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »