АД ВЕРБНІЦЫ — ДА ВЯЛІКАДНЯ | Заря над Бугом

АД ВЕРБНІЦЫ — ДА ВЯЛІКАДНЯ

Заканчваецца Вялікі пост. Ужо пасвечана вярба. Штодзень усё мацней адчуванне надыходу Свята Святаў. Храмы поўныя людзей, што спяшаюцца прычасціцца Тайн Хрыстовых. Кожны вечар да самай ночы даводзяцца да ладу хаты, каб прыбранымі і абноўленымі сустрэць Вялікдзень – аднаго Чыстага Чацвярга для гэтага яўна замала.

Адметнасць сёлетняга Вялікадня ў тым, што зараз, як і летась, свята разам сустрэнуць усе хрысціяне. Такія выпадкі, калі два гады запар супадаюць даты Вялікадня, даволі рэдкія. Такое супадзенне, якое бачым у 2010 і 2011 гадах, у ХХ стагоддзі было ўсяго адзін раз. Праваслаўныя, каталікі, пратэстанты разам сустрэлі Вялікдзень у 1942 і 1943 гадах – у пару ці не самых суровых выпрабаванняў у беларускай гісторыі.

Цяперашні Вялікдзень таксама азмрочаны – толькі мінула Дзевяць дзён па ахвярах мінскай трагедыі, толькі праходзіць шок ад жудаснай падзеі. Таму хай дапаможа ўсім нам пераадолець непрыемнасці астатняга часу Свята, якое сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю – Свята Уваскрэсення Хрыстова. Гісторыя не ведае больш велічнай і кранальнай падзеі, чым адкупленне Хрыстом людзей ад улады смерці і граху.

ХРЫСТОС УВАСКРОС! САПРАЎДЫ УВАСКРОС!

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!