Аповесць пра Грунвальдскую бітву

Аповесць пра Грунвальдскую бітву

Некалькі год назад давялося мець гутарку з настаўнікам гісторыі, які закрануў цікавую праблему. Гаворачы пра падручнікі гісторыі, з якімі даводзілася працаваць, суразмоўца адзначыў, што напісаны яны так, быццам аўтары гавораць пра зусім чужую гісторыю, а не свайго беларускага народа. Суха, абстрагавана, без гордасці за перамогі і без перажывання за няўдачы.  На думку субяседніка, пры такім падыходзе ажыццявіць прынцып “выхавання гісторыяй” немагчыма.

Думка, можа, і спрэчная, бо не кожны пагодзіцца з тым, што школьны падручнік павінен быць тэндэйным або маралізатарскім. Але большасць, думаю, згодзіцца, што тую задачу, якая не па сіле школьнаму падручніку, можа выканаць якасная мастацкая гістарычная проза.

Якраз да такой літаратуры можна аднесці кніжку “Мячы Грунвальда, альбо дванаццаць абаронцаў караля”, якая пабачыла свет летась у выдавецтве “Мастацкая літаратура” па заказу і фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Аўтар “Мячоў Грунвальда” – пісьменнік, журналіст і краязнавец з Жабінкі, член абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Бензярук. Гэта не першая спроба аўтара ў дзіцячай літаратуры. У 2009 годзе ў Анатоля Бензерука выйшла кніга “Свята для сэрца”, дзе аўтар у займальнай форме расказаў маладым жыхарам Берасцейшчыны пра гісторыю іх родных мясцін.

Чарговае выданне, напэўна, таксама не расчаруе чытача.

Новая кніжка прысвечана аднаму з найбольш слаўных эпізодаў беларускага Сярэднявечча – Вялікай вайне Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага з Тэўтонскім (Нямецкім) Ордэнам, кульмінацыяй якой была Грунвальдская бітва.

Перад вачыма чытача праходзіць панарама падзей, якія адбываюцца ў самых розных краінах – Польшчы, Залатой Ардзе, Тэўтонскім Ордэне, Чэхіі.  Але большасць здарэнняў адбываецца ў Літве-Беларусі. Берасце, Пінск, Ваўкавыск, Кобрын, Белавежская Пушча – вось далёка не поўны пералік тых мясцін, дзе  дзейнічаюць героі кнігі.

Галоўнымі героямі  выступаюць праслаўленыя дзеячы той эпохі – Вітаўт, Ягайла, Ульрых фон Юнгінген. Побач з імі – шляхта, сяляне, гарадскія жыхары. Вялікая колькасць герояў дапамагае аўтару стварыць шырокую і цікавую карціну жыцця беларускага грамадства пачатку пятнаццатага стагоддзя.

Выхад “Мячоў Грунвальда” узбагачае не толькі айчынную дзіцячую літаратуру. Відавочна ідэалагічнае значэнне выдання, якое вучыць пазнаваць родны край, займальна і ненавязліва любіць Бацькаўшчыну праз адчуванне гонару за яе мінулае.

На жаль, не абыйшлося без дробных хібаў, але яны не ўплываюць на агульнае дадатнае ўспрыняцце аповесці.

Выданне адрознівае выдатная паліграфія і цудоўнае мастацкае афармленне, зробленае мастаком Уладзімірам Даўгялам. На штогадовым нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”, які сёлета 6 лютага падвёў вынікі Года кнігі, “Мячы Грунвальда” былі адзначаны дыпломам І ступені і ганаровым знакам “Залаты фаліянт” у намінацыі “Літфармат”.

Кніжка разлічана на дзяцей сярэдняга школьнага веку. Але на самой справе – гэта цудоўны падарунак для людзей розных узростаў, якім можа ганарыцца і грамадская бібліятэка, і хатні кнігазбор.

Ігар Гетман,

першы намеснік начальніка

галоўнага ўпраўлення

ідэалагічнай работы

аблвыканкама,

кандыдат філалагічных навук

 

nadbugom

Related Posts

ЛУЧШИЕ ИЗ ЛУЧШИХ

Комментарии к записи ЛУЧШИЕ ИЗ ЛУЧШИХ отключены

Трудовые династии — история и будущее Прибужья

Комментарии к записи Трудовые династии — история и будущее Прибужья отключены

Есть билет — виза не нужна

Комментарии к записи Есть билет — виза не нужна отключены

Оттепель – не время для выхода на лед

Комментарии к записи Оттепель – не время для выхода на лед отключены

Дополнительный маршрут

Комментарии к записи Дополнительный маршрут отключены

В Б. Мотыкалах зарегистрировано рождение 100-го малыша

Комментарии к записи В Б. Мотыкалах зарегистрировано рождение 100-го малыша отключены

Спасите их от «спайса» и от опрометчивых шагов!

Комментарии к записи Спасите их от «спайса» и от опрометчивых шагов! отключены

Две памятные доски появятся в Остромечево

Комментарии к записи Две памятные доски появятся в Остромечево отключены

ПРИБУЖЬЕ: от Орхово до М. Зводов

Комментарии к записи ПРИБУЖЬЕ: от Орхово до М. Зводов отключены

ВЫ ПИШИТЕ, ВАМ ЗАЧТЕТСЯ!..

Комментарии к записи ВЫ ПИШИТЕ, ВАМ ЗАЧТЕТСЯ!.. отключены

ПО ЛЬГОТНОЙ ЦЕНЕ

Комментарии к записи ПО ЛЬГОТНОЙ ЦЕНЕ отключены

Воинский долг исполняют безупречно

Комментарии к записи Воинский долг исполняют безупречно отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!