«Белыя плямы» мяжы ля Заслаўя

«Белыя плямы» мяжы ля Заслаўя

Прэзентацыя кнігі “Мяжа ля Заслаўя 1921 -1941” кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава адбылася ў Генеральным консульстве Рэспублікі Польшча ў Брэсце. Аб асаблівасцях новага выдання, яго асноўнай ідэі і праблематыцы берасцейцам распавядаў сам аўтар

Ігар Мельнікаў – асоба даволі знакамітая ў беларускай інфармацыйнай прасторы. Ён  – аўтар 100 навуковых і публіцыстычных артыкулаў па гісторыі Беларусі і  шэрагу фільмаў, рэдактар беларускай версіі сайта “Гістарычная праўда”,  а зараз спрабуе сабе ў якасці пісьменніка.

“Мяжа ля Заслаўя 1921 -1941” – другая кніга беларускага гісторыка,  першы яго творчы вопыт пад назвай “Заходнебеларуская атлантыда” ўбачыў свет на прыканцы 2014 года.

Абгрунтоўваючы свой інтарэс да савецка-польскага памежжа ў міжваенны перыяд, якое праходзіла ў 30-і кіламетрах ад Мінску, ля Заслаўя, Ігар Вячаслававіч адзначыў, што тэма гэтая зусім невывучаная, але цікавая. У прыватнасці, на старонках выдання знайшоў адлюстраванне кантрабандызм, які меў месца ў памежным жыцці і аб якім мала што вядома нашым сучаснікам. Акрамя таго, вялікая ўвага ў кнізе надаецца гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час, працэсу стварэння савецкіх абарончых умацаванняў на мяжы з Польшчай пад Мінскам, па-дзеям уз’яднання заходнебеларускага рэгіёна з БССР у верасні 1939 года, а таксама гераічнай абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года. Трэці і апошні раздзелы выдання высвятляюць “белыя плямы” Другой сусветнай вайны і малавядомыя старонкі беларускай мінуўшчыны.

Матэрыялы для напісання сваіх кніг, па словах гісторыка, ён збіраў апошнія пяць год. Звяртаўся да дзяржаўных і прыватных архіваў. Сам Ігар Мельнікаў валодае досыць вялікай асабістай калекцыяй дакументаў і фотаздымкаў (больш за 1000), і яна ўвесь час папаўняецца.

Таксама на мерапрыемстве адбылася прэзентацыя пятага нумара беларускага часопісу “АРХЭ”, прысвечанага ўдзелу Польшчы ў Другой сусветнай вайне і беларусам, якія змагаліся з фашызмам пад польскім сцягам.  Нагадаем, што гэты незалежны навуковы, навукова-папулярны, грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс, у якім публікуюцца нашыя і замежныя інтэлектуалы, выходзіць з 1998 года.

На мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі польскіх дыпламатычных устаноў з Мінска і Брэста, кіраўнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Мурашкін, беларускія гісторыкі і жыхары горада над Бугам, неабыякавыя да мінуўшчыны роднага краю.

Аляксандра ПЯТРОВА

 

 

 

 

 

nadbugom

Related Posts

«Я благодарю Бога за то, что он дал мне возможность делать людям добро»

Комментарии к записи «Я благодарю Бога за то, что он дал мне возможность делать людям добро» отключены

«Прибужское Полесье» – туроператор года

Комментарии к записи «Прибужское Полесье» – туроператор года отключены

ЦВЕТИ, МОЙ КРАЙ, ПОД НЕБОМ ЖУРАВЛИНЫМ!

Комментарии к записи ЦВЕТИ, МОЙ КРАЙ, ПОД НЕБОМ ЖУРАВЛИНЫМ! отключены

От Кяхты до Чилеево

Комментарии к записи От Кяхты до Чилеево отключены

Таямніцы “Астрамечаўскага рукапісу”

Комментарии к записи Таямніцы “Астрамечаўскага рукапісу” отключены

Добрая и нужная традиция

Комментарии к записи Добрая и нужная традиция отключены

НА «КВАНТОВЫЙ» УРОВЕНЬ

Комментарии к записи НА «КВАНТОВЫЙ» УРОВЕНЬ отключены

«Нужны конкретные специалисты с определенными знаниями, квалификацией и мастерством»

Комментарии к записи «Нужны конкретные специалисты с определенными знаниями, квалификацией и мастерством» отключены

В СПИСОК ЮНЕСКО

Комментарии к записи В СПИСОК ЮНЕСКО отключены

Лозы: душа и сердце там, где корни родимые

Комментарии к записи Лозы: душа и сердце там, где корни родимые отключены

Теперь «Мы — граждане Беларуси»

Комментарии к записи Теперь «Мы — граждане Беларуси» отключены

«Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…»

Комментарии к записи «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…» отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »