БЛАГАДАТНЫ АГОНЬ ПРЫБУДЗЕ Ў ПРЫБУЖЖА | Заря над Бугом

БЛАГАДАТНЫ АГОНЬ ПРЫБУДЗЕ Ў ПРЫБУЖЖА

У райвыканкаме адбылася сустрэча з рабочай групай міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, якая пройдзе з 31 жніўня па 4 верасня ў кантэксце Дня беларускага пісьменства. Маршрут экспедыцыі пройдзе праз Мінскую і Брэсцкую вобласці, ад Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску да горада Ганцавічы – сёлетняй сталіцы свята нацыянальнага пісьменства, з наведваннем храмаў, капліц, памятных крыжоў на месцах вайсковых пахаванняў і пасадкай Садоў Малітвы. 1 верасня экспедыцыя прыбудзе ў Тамашоўку, дзе пройдзе сустрэча з правячым архіерэям Брэсцкай епархіі епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Іаанам, хрэсны ход да храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы, малебен з перадачай Благадатнага Агню на свечкі прыхаджан. Таксама адбудуцца навукова-асветніцкія, педагагічныя і літаратурныя сустрэчы ўдзельнікаў экспедыцыі з жыхарамі Тамашоўкі. 2 верасня госці Прыбужжа адбудуць у Маларыту. Мэта экспедыцыі, як заяўляе яе кіраўнік пісьменніца Ніна Загорская – з’яднанне ўсіх хрысціянскіх канфесій. “Гэта свята радасці і святла”,- гаворыць яна.

P.S. В рамках праздника – Дня белорусской письменности традиционно проводится республиканская научно-творческая экспедиция «Дарога да Святыняў». В этом году экспедиция с Благодатным Огнем от Гроба Господнего пройдет по нашему району. В программе экспедиции – крестный ход к храму Покрова Пресвятой Богородицы д. Томашовка, посадка деревьев «Сада молитвы», молебен, передача благодатного огня на свечи прихожан, поклонение Святыне – чудотворной Загорье-Сталовицкой иконе, передача экспедиции освященной земли д. Томашовка.

Встреча экспедиции состоится 1 сентября в 17.30 на въезде в д. Томашовка.

Организаторы экспедиции приглашают жителей района принять участие в торжественных мероприятиях. Справки по телефонам: 20-01-70; 21-15-76.

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!