Блакітны ранак Івана Рэя

Блакітны ранак Івана Рэя

Блакітны ранак Івана Рэя

Хутар Падбулькова Брэсцкага раёна – малая радзіма таленавітага беларускага жывапісца Івана Рэя. 11 ліпеня землякі будуць адзначаць 90 гадоў з дня яго нараджэння. У іх ёсць усе падставы ганарыцца Іванам Пятровічам.

Жывапіс быў справай усяго яго жыцця. Маляваць пачаў у раннім дзяцінстве. Іванаўскае мастацкае вучылішча скончыў з адзнакай. Затым было атрыманне фундаментальнай мастацкай адукацыі ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. У той час там працавала нямала майстроў. На слыху былі імёны  І. Калашнікава, С. Цітова, І. Няфёдава, В. Цвіркі, А. Мазалёва. З вялікай цікавасцю вучыўся ў кожнага з пералічаных мастакоў. Дыпломная работа Івана Рэя «Ураджай» сведчыла пра тое, што ўжо і ў яго можна было павучыцца. Менавіта з яе пачалася гісторыя пасляваеннай беларускай мазаікі.

У год заканчэння інстытута адбыўся выставачны дэбют Рэя. З цягам часу справа дайшла да персанальных выстаў. Можна адназначна сцвярджаць, што з пачатку 1960-х гг. Іван Пятровіч уліўся ў шэрагі беларускай мастацкай эліты. Тры гады ён спалучаў плённыя творчыя пошукі з паспяховай выкладчыцкай працай у сваёй альма-матэр. Менавіта ў час выкладання ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце аформіў сяброўства ў Беларускім саюзе мастакоў.

Ураджэнец Падбулькова пакінуў пасля сябе велізарную спадчыну. Ён трывала ўпісаў сваё імя ў гісторыю станковага жывапісу і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Выдатна адлюстраваў значны ўнёсак суайчыннікаў у Вялікую Перамогу СССР і яго саюзнікаў у Другой сусветнай вайне.

Не менш удала падаваў жыццё сучаснай вёскі. Па-майстэрску ствараў вобразы рабочых, калгаснікаў, дзеячаў беларускай гісторыі і культуры.

Мастацтвазнаўцы перш за ўсё вылучаюць тэматычныя карціны Івана Пятровіча, якія былі напісаны з 1970 па 1987 гг. Размова ідзе пра творы «Бацькоўскай славы вартавыя», «Прызванне», «Дзякуй, мама!», «З вогненнай вёскі», «Боль вогненных гадоў. Год 41-шы», «Зямля мая беларуская». Перад намі ўзор рэалізацыі мастака-псіхолага, мастака-лірыка, мастака-патрыёта. Значны духоўны запас моцна дапамог мастаку ў выяўленнях прыроды.

Самыя лепшыя пейзажы былі створаны ў савецкі перыяд. Гэта пейзажы «Івянец», «Плошча Перамогі», «Малінавы звон». Высокай ацэнкі таксама заслугоўваюць пейзажы, створаныя ў час гарбачоўскай перабудовы — «Апошні снег», «Ранішні прамень». Ім ніяк не саступаюць творы постсавецкага перыяду — «Беларуская восень», «На рацэ Свіслач», «Краявід з бярозкамі», «Блакітны ранак», «Замярзаючы стаў», «Лагодная зімка», «Вяча». Значная аб’ёмнасцю любоў укладзена ў серыі «Любімыя мясціны», «Поры года», партрэты, нацюрморты.

Іван Рэй актыўна адгукаўся на святкаванні юбілейных дат, якія былі звязаны з айчыннымі майстрамі слова. Да 90-х угодкаў Максіма Багдановіча быў напісаны партрэт «Шлях паэта». Калі ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы адзначалася 100-я гадавіна з дня нараджэння Якуба Коласа, ягоны партрэт быў прапанаваны на суд суайчыннікаў. Да 175-х угодкаў Дуніна-Марцінкевіча быў прымеркаваны такі твор, як «Дунін-Марцінкевіч з дочкамі Камілай і Цэзарынай». У 1980 годзе споўнілася 55 гадоў з дня прысваення Я. Купалу звання «Народны паэт БССР». Гэта паслужыла нагодай для з’яўлення твора  «На радзіме Янкі Купалы».

Героі партрэтаў савецкага часу атрымаліся ў Рэя носьбітамі агульначалавечых каштоўнасцяў. Без залішняй ідэалагізаванасці паказваецца беларускі народны характар. Ён трапна перадаецца ў той частцы, якая тычыцца прастаты і чалавечнасці. У вачах гэтых герояў дакладна чытаецца ўнутраная сабранасць, ва ўсёй паўнаце адлюстроўваецца шчырасць пачуццяў. Іван Пятровіч напоўніў рэальным зместам сапраўды ўнікальны варыянт кампазіцыйнай выразнасці. Яго станковыя творы – гэта ўзор гарманічнай пабудовы кампазіцыі. Максімальна ўлічаны ўсе магчымыя тонавыя нюансы. А іх вельмі шмат. І яшчэ была ўзята такая творчая вяршыня, як тонкасць перадачы святло-паветранага асяроддзя.

Вельмі цікавымі былі праекты, якія ўраджэнец Падбулькова выканаў у сааўтарстве. Першы праект быў даведзены да лагічнага канца 57 гадоў таму назад. Рэй і Мусінскі выступілі сааўтарамі сграфіта «Спорт» у Беларускай акадэміі фізвыхавання і спорту. У 1967 годзе разам з Эйдэльманам стварылі вітражы «Беларусь» для павільёна на міжнародным кірмашы ў Лейпцыгу і «Айчынная вайна» ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.Творы Івана Рэя знаходзяцца ў Маскве, Мінску, Віцебску, Магілёве, аграгарадку Азярцо, які размешчаны ў Мінскім раёне.

Заслугі мастака былі высока ацэнены краінай. У 58 гадоў ён стаў Заслужаным дзеячам мастацтваў БССР, у 71 год узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Пайшоў з жыцця мастак 20 жніўня 2002 года.

Міхаіл СТРАЛЕЦ 

 

comments powered by HyperComments

nadbugom

Related Posts

«БРАВО!» «Остромечевским Лявонам»

Комментарии к записи «БРАВО!» «Остромечевским Лявонам» отключены

МЕЖДУ ПРОШЛЫМ И БУДУЩИМ

Комментарии к записи МЕЖДУ ПРОШЛЫМ И БУДУЩИМ отключены

Вкус и состояние белорусского чая

Комментарии к записи Вкус и состояние белорусского чая отключены

ГОСТЯМ — ШЕДЕВРЫ

Комментарии к записи ГОСТЯМ — ШЕДЕВРЫ отключены

РУКУ НА ДРУЖБУ, УРСЫНОВ!

Комментарии к записи РУКУ НА ДРУЖБУ, УРСЫНОВ! отключены

Коллаграфика от польских художников

Комментарии к записи Коллаграфика от польских художников отключены

Свои традиции не забываются

Комментарии к записи Свои традиции не забываются отключены

Семья, которая поет

Комментарии к записи Семья, которая поет отключены

На белорусском, польском, украинскомЩедровали во Влодаве, за Бугом

Комментарии к записи На белорусском, польском, украинскомЩедровали во Влодаве, за Бугом отключены

«Музыка всегда с тобой»

Комментарии к записи «Музыка всегда с тобой» отключены

Работа – это призвание!

Комментарии к записи Работа – это призвание! отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »