Чароўнае і захапляючае – побач! | Заря над Бугом

Чароўнае і захапляючае – побач!

Чым сабе заняць у вольны час? Гэтае пытанне, упэўнены, не стаіць перад нашымі аднакласнікамі.

Наведванне гурткоў і секцый пры школе, заняткі ў трэнажорнай зале – усё гэта  дае магчымасць юнакам і дзяўчатам цікава праводзіць свой вольны час. Для нашых аднакласнікаў многія захапленні сталі агульнымі: цікавыя экскурсіі і падарожжы па роднай краіне, у якой такая багатая гісторыя, наведванне краін-суседак выклікаюць у нас шчырае захапленне. Старажытны Нясвіж і Мір, Мінск і Гродна, Львоў і Кіеў, Вільнюс і Варшава – гэтыя гарады зачароўваюць нас сваім хараством і гісторыяй.

Але можна знайсці чароўнае і захапляючае зусім побач.

У гэтым навучальным годзе пад час асенніх канікул у школе прайшла акцыя”Карысныя канікулы”. Акрамя наведвання лагера і гурткоў, вучні займаліся дадаткова любімымі школьнымі прадметамі. Яны маглі наведаць заняткі па прадмеце ў любога настаўніка, пашырыць свае веды цікавымі і займальнымі матэрыяламі.

Адразу пасля канікул нас гасцінна сустрэла “Асенняе кафэ”. Вучні 5 — 11 класаў спаборнічалі ў сваім бачанні восені і творчасці на гэту тэму. Візітныя карткі, інсцэніроўкі, скарагаворкі і песні на тэму самай чароўнай пары года захаплялі гледачоў, сярод якіх было многа бацькоў.

З карцін і плакатаў на тэму восені можна было б стварыць мастацкую галерэю. Колькі, аказваецца, таленавітых вучняў і настаўнікаў у нашай школе! А колькі яшчэ чароўных адкрыццяў чакае нас наперадзе!

Яна Пікула, Ірына Богунь, ДУА “СШ в.В. Матыкалы”

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!