ЧАРОЎНЫ КУФЭРАК | Заря над Бугом

ЧАРОЎНЫ КУФЭРАК

У Прылукскай базавай школе вольны час дзяцей распісаны па хвілінах. Нягледзячы на тое, што вучняў у школе няшмат, большасць з іх – актыўныя хлопцы і дзяўчыты. Многія – пераможцы раённых алімпіяд і ўдзельнікі моладзевых мерапрыемстваў.

Амаль дзесяць год пад кіраўніцтвам Марыі Мікалаеўны Тальчук у школе дзейнічае гурток “Чароўны куфэрак”, які наведваюць дзеці і пачатковых, і старэйшых класаў. Вучні Марыі Мікалаеўны займаюцца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю.

Гурток у нас спецыфічны, — гаворыць субяседніца. – Напэўна, пагэтаму большасць наведвальнікаў – дзяўчаты.

Адзін з напрамкаў гуртка – бісерапляценне. Гэта сапраўды цікавы і займальны занятак. Бісерапляценне развівае творчыя здольнасці, да таго ж з’яўляецца адным з самых папулярных відаў рукадзелля не толькі дзякуючы сваёй прыгажосці, але і таму, што вырабы з яго незвычайна прыгожыя і разнастайныя.

Толькі ўявіце сабе, колькі ўпрыгожванняў дзяўчаты могуць зрабіць сваімі рукамі, — працягвае Марыя Мікалаеўна. — Пагадзіцеся, што ўпрыгожванне, выкананае ўласнаручна, удвая прыемна насіць.

Старэйшыя дзяўчаты займаюцца і пляценнем паясоў, якімі штогод упрыгожваюць касцюмы ўдзельнікі фестываля “Радавод”.

Усе вучаніцы Марыі Тальчук творчыя і таленавітыя асобы, аднак можна вылучыць Лілію Зань, Кацярыну Аўчыннікаву і Яну Семенчук, працы якіх удзельнічаюць у раённых выставах народных умельцаў.

Марыя Мікалаеўна – настаўнік выяўленчага мастацтва і працы Прылукскай базавай школы, дзякуючы свайму педагагічнаму вопыту ў яе добра атрымліваецца прывіваць дзецям цікавасць і любоў да мастацтва беларускага народа і выхоўваць уменне працаваць калектыўна.

Крысціна БУДЧАНІНА

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!