Да Дня беларускага пісьменства ў Іванаўскім раёне

Да Дня беларускага пісьменства ў Іванаўскім раёне

Да Дня беларускага пісьменства ў Іванаўскім раёне

КВІТНЕЙ, ІВАНАВА!

Дабрыдзень,

           горад наш цудоўны,

Сагрэты сонцам залатым,

Апеты ў песнях красамоўных,

Ушанаваны на гады!

     

Сазваў ты сёння на Палессе 

Усіх суседзяў і сяброў.

Бурліш, як рэкі напрадвесні,

Вітаеш нас, нібы братоў.

      

На кожнай вуліцы гасцінна

Світанак ветлівы заззяў –

Гудзе палеская мясціна,

Бо Дзень пісьменства

                             завітаў.

Святкуем Дзень

                радзіннай мовы,

Што дасталася ад дзядоў,

Ад іх вялікае любові,

Што адгукаецца з вякоў.

 

Яны для нас зямельку-маці

Аберагалі як маглі,

Каб слова ў кожнай

                        нашай хаце

Глыбей пускала карані.

 

Каб вечна жыў ты, красаваўся,

Духоўнасць нашу

                      прыўмнажаў,

Усходам сонца любаваўся,

Дастойна святы сустракаў!

 

Квітней, Іванава, наш мілы,        

Спавіты сонечным святлом!

Няхай анёлак белакрылы

Цябе атульвае цяплом!

 

Уся зямля спявае…     

Сёння з раніцы самой

Не маўчаць званіцы,

Узнімаюць голас свой

Да святых граніцаў.

Патанае ў дабраце

Горад адмысловы –

Адзначае ў гэты дзень     

Свята роднай мовы.

 

Дасталася мова ў дар,

Як святыня з неба,      

Каб араты і святар 

Меў у ёй патрэбу.

 

Чысты звон ляціць увысь,  

Да нябёс сягае.

Сёння тут, як і калісь,

Зноў зямля спявае.     

 

Як нябеснае святло

Сонейкам усходзіць,

Так ад жыватворных слоў –

Светлыня ў народзе.

 

Як рачулка сваю плынь

На плячах гайдае,

Так бясцэнную святынь –

Мову зберагаем.

     

Беларускае слаўцо

Хай жыве між намі,

Прадаўжаючы жыццё

З году ў год вякамі!

 Надзея Парчук

nadbugom

Related Posts

Кіргіз, благаславенны Броўкай

Комментарии к записи Кіргіз, благаславенны Броўкай отключены

ПРОДКАЎ СКАРБ НЕАЦЭННЫ – РОДНАЯ МОВА…

Комментарии к записи ПРОДКАЎ СКАРБ НЕАЦЭННЫ – РОДНАЯ МОВА… отключены

Да Дня беларускага пісьменства ў Іванаўскім раёне

Комментарии к записи Да Дня беларускага пісьменства ў Іванаўскім раёне отключены

Иваново готовится к встрече  гостей

Комментарии к записи Иваново готовится к встрече  гостей отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »