Да Дня беларускага пісьменства ў Іванаўскім раёне | Заря над Бугом
Да Дня беларускага пісьменства ў Іванаўскім раёне

Да Дня беларускага пісьменства ў Іванаўскім раёне

Нацыі святыня   

Каб і веры, і любові

Даставала ў хаце –

Паважайце сваю мову –

Нацыі багацце.

         

Бо ж яна тут векавала

Пад спагадным сонцам,    

Немаўлятак калыхала

Ў любае старонцы.

 Пад блакітам выспявала,

Нібы ў полі колас,

І паэтаў акрыляла, 

Бы матулін голас:

 

“Мае любыя сыночкі,

Вы ж мая апора!

Разбудзіце цемру ночы – 

Заспявайце хорам.

 

Дружна песню зацягніце – 

Хай ляціць пад неба!

Кожным словам даражыце,

Як зярняткам глеба.

 

Як духоўную аснову – 

Нацыі святыню,

Беражыце продкаў мову,

Каб наш род не згінуў…” 

 

   Матчыныя словы

Дзень пісьменства,

                  роднай мовы, –     

Свята беларусаў –

Тых, хто матчыныя словы

Не спускае з вуснаў,

                                   

Беражэ іх, як святыню,

Каб не знікнуць роду,

Нашай нацыі не згінуць, 

Нашаму народу.   

                   

Хто Міфодзія й Кірылы

Помніць запаветы,

І як славілі край мілы

Класікі-паэты,

 

Нашай нацыі святыню

Бераглі да скону,

Каб народ з зямлі не згінуў,

Не спазнаў прыгону.  

Беларускаму Скарыну

За яго адкрыцці

Хто ўводзіў, як даніну,

Помнік у сталіцы,

 

За яго станок друкарскі,  

Каб пашырыць веды,

Каб з душой, па-хрысціянску,

Несці ў люд асвету.

 

Беларускія хто словы 

Увабраў з калыскі –

Ад матулінай любові, 

Ад радзіны блізкай. 

 

Багдановічу й Купалу

Хто і зараз верны

І, каб мова не ўмірала, –                          

Дбайна сее зерне.

Дзень пісьменства,

                роднай мовы, –  

Беларусаў свята –

Тых, хто цэніць

                продкаў словы,

Беражэ іх свята…                                               

Надзея Парчук

comments powered by HyperComments

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!