«ДАЖЫНКІ-2011»: МЫ Ў ЛІКУ ЛІДАРАЎ

«ДАЖЫНКІ-2011»: МЫ Ў ЛІКУ ЛІДАРАЎ

У Маладзечна завяршыўся юбілейны, пятнаццаты, рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі-2011». Гэта свята — даніна павагі нашым продкам, магчымасць сказаць шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто працаваў у полі, не пакладаючы рук. Яшчэ адна выдатная яго ўласцівасць — маштабнае добраўпарадкаванне тых месцаў, якія заваявалі права прымаць у сябе рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі. Маладзечна — наглядны таму прыклад. У горадзе ўзведзены цудоўны амфітэатр, адкрыты спартыўна-забаўляльны цэнтр з лядовай пляцоўкай і аквапаркам, рэканструявана дзіцячая бальніца, у якой можна рабіць самыя складаныя аперацыі для дзяцей, вырас новы мікрараён. Працы вяліся і ў Маладзечанскім раёне, у чым вялікая асаблівасць сёлетніх «Дажынак». Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з добраўпарадкаваннем горада і ўручыў узнагароды пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва. У гэтым годзе валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў больш за 8 мільёнаў тон. Ураджай вырашчаны як ніколі добры. Сярэдняя ўраджайнасць — 34,2 цэнтнера з гектара (у мінулым годзе — 29,8). Важна тое, што агульны намалот збожжа ў краіне вырас за кошт фактару інтэнсіфікацыі вытворчасці. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Яшчэ памятныя тыя часы, калі нам даводзілася закупляць за мяжой вялікія аб’ёмы збожжа і іншай харчовай прадукцыі. А ў гэтым годзе наш экспарт павінен скласці $ 4 млрд. Аграрная галіна становіцца адным з найважнейшых крыніц папаўнення валютных рэсурсаў краіны, якіх у нас так не хапае цяпер … Мы часта кажам, што харчовая бяспека дзяржавы — гэта краевугольны камень незалежнасці. І падзеі апошняга часу пацвярджаюць гэтую ісціну. Прадукты харчавання набываюць важнейшы стратэгічны статус. Скажу прама: годнасць нацыі, самапавага народа, рэальны суверэнітэт краіны неймаверныя без самазабеспячэння харчаваннем » . Аляксандр Лукашэнка выказаў словы падзякі ўсім вяскоўцам за напружаную і плённую працу. Пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва вызначыліся па 17 намінацыях — сярод абласцей, раёнаў, сельгасарганізацый, аграномаў, камбайнераў, вадзіцеляў … Усяго 363 лаўрэаты. Гэта лепшыя з лепшых! Усе яны атрымалі ўзнагароды, падарункі і прэміі. Брэсцкі раён двойчы стаў уладальнікам дыпломаў. Ганаровы дыплом пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва сярод раёнаў Брэсцкай вобласці на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур уручыў кіраўніку раёна Уладзіміру Мацуку Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Наш раён таксама ўдастоены дыплома па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу «землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў». Усім працаўнікам Прыбужжа мы адрасуем словы глыбокай падзякі. Нізкі вам паклон, дзякуй за працу!

nadbugom

Related Posts

Подлежат обложению единым налогом

Комментарии к записи Подлежат обложению единым налогом отключены

«ЗДЕСЬ ВСЁ МОЁ, И МЫ ОТСЮДА РОДОМ…»

Комментарии к записи «ЗДЕСЬ ВСЁ МОЁ, И МЫ ОТСЮДА РОДОМ…» отключены

«Кто-нибудь напишет и о нас с тобой…»

Комментарии к записи «Кто-нибудь напишет и о нас с тобой…» отключены

«Каждому колхозу – крепкого коня!»

Комментарии к записи «Каждому колхозу – крепкого коня!» отключены

Три космических богатыря «приземлились» на Прибужских просторах

Комментарии к записи Три космических богатыря «приземлились» на Прибужских просторах отключены

ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ

Комментарии к записи ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ отключены

И воинский долг, и солдатская честь

Комментарии к записи И воинский долг, и солдатская честь отключены

В нашем полку прибыло

Комментарии к записи В нашем полку прибыло отключены

ПРИОРИТЕТ – ЗАНЯТОСТИ, ИНВЕСТИЦИЯМ, ЭКСПОРТУ, ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬСТВУ

Комментарии к записи ПРИОРИТЕТ – ЗАНЯТОСТИ, ИНВЕСТИЦИЯМ, ЭКСПОРТУ, ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬСТВУ отключены

ПОРЯДОК — СООБЩА!

Комментарии к записи ПОРЯДОК — СООБЩА! отключены

… И целебная сила березовых слез

Комментарии к записи … И целебная сила березовых слез отключены

БЯЗМЕЖНЫ СВЕТ ЛІТАРАТУРЫ

Комментарии к записи БЯЗМЕЖНЫ СВЕТ ЛІТАРАТУРЫ отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »