ДЛЯ ТРОХ ТЫСЯЧ ЧАЛАВЕК

ДЛЯ ТРОХ ТЫСЯЧ ЧАЛАВЕК

У мінулую пятніцу адкрылі амбулаторыю пасёлка Мухавец.

На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні аблвыканкама Якаў Бухавецкі, старшыня райвыканкама Уладзімір Мацука, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Саланевіч, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў і іншыя.

Святочны настрой быў не толькі ў медработнікаў, якія пасля амаль гадавога перапынку вярнуліся ў адноўлены будынак. На адкрыццё амбулаторыі сабраліся жыхары пасёлка.

Увага прысутных была звернута на тое, колькі сёння ў краіне робіцца для развіцця сацыяльнай сферы. У выніку чаго, умовы жыцця ў вёсцы ўсё больш набліжаюцца да гарадскіх.

Ключ ад новай амбулаторыі падрадчыкі ўручылі прафесіяналу сваёй справы, урачу агульнай практыкі – Любові Паўлюковіч, якая палову свайго жыцця прысвяціла служэнню людзям. Любоў Георгіеўна пажадала, каб жыхары сельсавета ў амбулаторыю прыходзлі толькі на агляд ці за кансультацыяй спецыялістаў.

Па словах галоўнага ўрача Брэсцкай гарадской бальніцы №2 Віталя Федарука, на рэканструкцыю амбулаторыі было выдзелена 1 мільярд 600 мільёнаў рублёў. Заказчыкам будаўнічых работ выступіў УКБ Брэсцкага гарвыканкама.

— Асобная падзяка Валянціну Дамброўскаму і спецыялістам фірмы “Інтэрбудсэрвіс”, якія выдатна справіліся з вялікім аб’ёмам працы, — сказаў Віталь Андрэевіч. – У параўнанні са старым будынкам, плошча новай амбулаторыі павялічылася на 75%. Устаноўлена новае медыцынскае абсталяванне, падключана газавае ацяпленне.

У амбулаторыі будуць працаваць стаматалагічны і акушэрскі кабінеты, лабараторыя і кабінет фізіяпрацэдур, а таксама дзённы стацыянар. Перамены адбыліся і ў калектыве: разам з Любоўю Паўлюковіч, урачом агульнай практыкі будзе працаваць малады спецыяліст Юлія Панько. Акрамя абслугоўвання жыхароў пасёлка, яны разам будуць курыраваць фельдшарска-акушэрскія пункты вёсак Камяніца-Жыравецкая, Падлессе Радваніцкае і Забалацце — гэта больш за 3000 чалавек.

Сёння новае памяшканне амбулаторыі адпавядае ўсім сучасным патрабаванням, а спагадлівыя медыкі акажуць усім неабходную дапамогу.

Крысціна БУДЧАНІНА

nadbugom

Related Posts

«Мы сражались за жизнь…»

Комментарии к записи «Мы сражались за жизнь…» отключены

Реальная сила для осуществления национального проекта

Комментарии к записи Реальная сила для осуществления национального проекта отключены

ПРОЦВЕТАЮЩУЮ СТРАНУ СТРОИТЬ ПАТРИОТАМ

Комментарии к записи ПРОЦВЕТАЮЩУЮ СТРАНУ СТРОИТЬ ПАТРИОТАМ отключены

НЕПОГОДЕ ВОПРЕКИ

Комментарии к записи НЕПОГОДЕ ВОПРЕКИ отключены

И с пользой, и с удовольствием

Комментарии к записи И с пользой, и с удовольствием отключены

ПОДНЯЛАСЬ РУКА НА АИСТОВ

Комментарии к записи ПОДНЯЛАСЬ РУКА НА АИСТОВ отключены

«Круговорот надежды и мечты» Анастасии Смилиной

Комментарии к записи «Круговорот надежды и мечты» Анастасии Смилиной отключены

Наберите 102 и предотвратите беду

Комментарии к записи Наберите 102 и предотвратите беду отключены

Улучшение качества и комфортности жизни – главная забота народных избранников Прибужья

Комментарии к записи Улучшение качества и комфортности жизни – главная забота народных избранников Прибужья отключены

И Гимн — как заключительный аккорд…

Комментарии к записи И Гимн — как заключительный аккорд… отключены

РАССЛАБЛЯТЬСЯ НЕ СТОИТ…

Комментарии к записи РАССЛАБЛЯТЬСЯ НЕ СТОИТ… отключены

ПЕРЕВОЗКАМ ДЕТЕЙ — ОСОБЫЙ КОНТРОЛЬ!

Комментарии к записи ПЕРЕВОЗКАМ ДЕТЕЙ — ОСОБЫЙ КОНТРОЛЬ! отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »