ДОБРАЯ СПРАВА Ў СВЕТЛАЕ СВЯТА | Заря над Бугом

ДОБРАЯ СПРАВА Ў СВЕТЛАЕ СВЯТА

Светлая традыцыя нарадзілася ў Клейнікаўскім сельскім Савеце пад час Раства Хрыстова.

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ад прадстаўнікоў мясцовай улады салодкія падарункі. Ініцыятарам гэтай добрай справы выступіла выконваючая абавязкі старшыні Клейнікаўскага сельвыканкама Алена Мельнік. Яна разам з прадстаўнікамі сельвыканкама ў суправаджэнні Дзеда Мароза і Снягуркі наведала сем’і, дзе гадуюцца дзеткі з абмежаванымі магчымасцямі, і павіншавала іх з навагоднімі і каляднымі святамі.

Дарэчы, у казачных герояў пераўвасобіліся дырэктар Клейнікаўскага СДК Святлана Кузьміч і ўдзельнік тэатральнага аматарскага аб’яднання “Церамок” Віктар Кандрацюк. У знак удзячнасці маленькія жыхары сельсавета расказвалі вершы, спявалі песні і, нават, не хацелі адпускаць гасцей, якія ў гэты дзень зрабілі іх жыццё крыху іскрысцей.

Спонсарскую падтрымку для правя-дзення каляднай акцыі аказалі мясцовыя індывідуальныя прадпрымальнікі Вера Вішнюк і Лілія Галанава.

Алеся ПАШКЕВІЧ

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!