Дзень настаўніка прайшоў добра і весела

Дзень настаўніка прайшоў добра і весела

01Дзень настаўніка – цёплае і чуллівае свята. У беларускіх навучальных установах яго святкуюць па-рознаму. У сярэдняй школе  г.п. Дамачава трыццатага верасня таксама ўсе вучні віншавалі сваіх любых настаўнікаў, дарылі ім кветкі, паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі.

Перад пачаткам заняткаў прайшла ўрачыстая лінейка, на якой былі прадстаўлены ў ролі адміністрацыі і настаўнікаў вучні старэйшых класаў, а для педагогаў быў арганізаваны 12 клас, і яны пабылі ў ролі вучняў.

На перапынках гучала вясёлая музыка, асабліва радаваліся гэтаму першакласнікі, дружна танцавалі. Уся школа была ўпрыгожана шарамі, плакатамі.

Пасля ўрокаў у актавай зале прайшоў урачысты канцэрт, на які былі запрошаны і ўсе настаўнікі-ветэраны. Вучні адзінаццатага класа са сваім класным кіраўніком Валянцінай Рыгораўнай Грузінскай ад усяго сэрца павіншавалі педагогаў з іх прафесійным святам і шчыра падзякавалі за іх нялёгкую працу.

Гучалі песні, вершы, праводзіліся гульні. Вучні 11 класа падрыхтавалі цікавыя гумарыстычныя сцэнкі са школьнага жыцця, відэаролік са смешнымі адказамі настаўнікаў на пытанні вучняў.

Нам вельмі спадабаўся гэты дзень! Ён прайшоў добра і весела. Усе вучні і настаўнікі ішлі дадому ў прыўзнятым настроі.

Ангеліна Несцярук, Паліна Ігнацюк, Іван Шульга, Ліза Цітарэнка,

вучні 6 класа ДУА “Сярэдняя школа г.п.Дамачава”

nadbugom

Related Posts

УДАЧИ ВАМ В МИНСКЕ, РЕБЯТА!

Комментарии к записи УДАЧИ ВАМ В МИНСКЕ, РЕБЯТА! отключены

…И в сто лет он будет молодым!

Комментарии к записи …И в сто лет он будет молодым! отключены

КУБОК ПОБЕДИТЕЛЯ – У «ПОДОРОЖНИКА»

Комментарии к записи КУБОК ПОБЕДИТЕЛЯ – У «ПОДОРОЖНИКА» отключены

«ЧТО НАША ЖИЗНЬ? ИГРА!»

Комментарии к записи «ЧТО НАША ЖИЗНЬ? ИГРА!» отключены

Стартует «Забота»

Комментарии к записи Стартует «Забота» отключены

УДАЧА СОПУТСТВУЕТ СМЕЛЫМ

Комментарии к записи УДАЧА СОПУТСТВУЕТ СМЕЛЫМ отключены

Прикоснуться к миру художников

Комментарии к записи Прикоснуться к миру художников отключены

ВМЕСТЕ ПРОТИВ СПИДА

Комментарии к записи ВМЕСТЕ ПРОТИВ СПИДА отключены

«Пешеход и дорога»

Комментарии к записи «Пешеход и дорога» отключены

Главный секрет волшебства

Комментарии к записи Главный секрет волшебства отключены

ПЕРВЫЕ ДЕНЬГИ – В СЕЛЬХОЗОТРЯДАХ

Комментарии к записи ПЕРВЫЕ ДЕНЬГИ – В СЕЛЬХОЗОТРЯДАХ отключены

АРХИЕРЕЙСКИЙ КУБОК ОСТАЛСЯ В ОСТРОМЕЧЕВО

Комментарии к записи АРХИЕРЕЙСКИЙ КУБОК ОСТАЛСЯ В ОСТРОМЕЧЕВО отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »