Дзмiтрый — наш герой!

Дзмiтрый — наш герой!

Дзмiтрый — наш герой!

Так склалася, што сярод выпускнікоў нашай установы адукацыі, а гэта сярэдняя школа вёскі Тамашоўка,  многа знакамітых людзей. Усе яны ўжо людзі сталыя, унёсшыя вялікі ўклад у развіццё краіны, сваёй малой радзімы, школы. На  прыкладзе іх жыцця і дзейнасці мы імкнемся выхоўваць нашых цяперашніх вучняў і, канешне, спадзяёмся, што кожны з іх вырасце сумленным, адказным, добра выхаваным грамадзянінам і проста годным чалавекам.

Пацверджаннем гэтаму з’яўляецца ўчынак нашага былога вучня Дзмітрыя Страчука. У красавіку мінулага года школу, ды і ўсю вёску, ускалыхнула вестка: наш Дзіма здзейсніў подзвіг…

Тое, што калі прыйшоў час тэрміновай службы і Дзіма трапіў у дэсантныя войскі, ведалі многія і адзначалі: на такую службу трапляюць лепшыя з навабранцаў.

Тэрміновую службу Дзіма праходзіў у  38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе. Пятага красавіка на вучэннях у Шумілінскім раёне Дзмітрый Страчук і Яўген Жарскі выконвалі чарговы скачок з парашутам. На вышыні каля 80 метраў у выніку рэзкага  парыву ветру адбылося сыходжанне двух парашутыстаў. У Яўгена купал згас. Дзмітрый дакладнымі і ўпэўненымі дзеяннямі, зафіксаваўшы рукамі  шаўковае палотнішча, утрымліваў  яго аж да самага прызямлення. Дзякуючы зладжаным дзеянням гвардзейцаў удалось пазбегнуць трагедыі.

А інакш, напэўна, і быць не магло. Яшчэ будучы вучнем у школе, Дзіма заўсёды вылучаўся сур’ёзнасцю, адказнасцю і нейкім асаблівым пачуццём сяброўства. Мне як класнаму кіраўніку Дзімы часта здавалася, што пэўную частку адказнасці за сяброў юнак бярэ на сябе.

 Сёння, гаворачы пра Дзіму, трэба адзначыць, што ўжо ў школьныя гады хлопец вылучаўся любоўю да сельскай гаспадаркі. Быў першым памочнікам маме ў дамашняй гаспадарцы. Пагэтаму, калі Дзмітрый звольніўся ў запас, ён нядоўга адпачываў. Зараз малады чалавек добрасумленна працуе трактарыстам у ААТ “Камароўка” і карыстаецца павагай  у кіраўніцтва і калег.

Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць бацькам героя — Наталлі Міхайлаўне  і Уладзіміру Аляксандравічу. За выхаванне сына, за той цесны кантакт са школай, які на працягу ўсёй вучобы падтрымлівала Наталля Міхайлаўна. Бо толькі ў цесным тандэме “сям’я – школа” мы можам выхаваць адказную асобу і сумленнага чалавека.

11 студзеня на плацу 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады міністр абароны РБ Андрэй Раўкоў уручыў медалі “За адвагу” гвардыі радавым запаса Дзмітрыю Страчуку і Яўгену Жарскаму.

Мы ганарымся табой, Дзімачка!  Ты — наш герой!

Таццяна ПАРХАЦ,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “СШ в. Тамашоўка”

nadbugom

Related Posts

Тяжело в учении, легко в бою

Комментарии к записи Тяжело в учении, легко в бою отключены

Есть такая профессия…

Комментарии к записи Есть такая профессия… отключены

На «Ашлуке» слабакам не место

Комментарии к записи На «Ашлуке» слабакам не место отключены

Профессионализм куется в поле

Комментарии к записи Профессионализм куется в поле отключены

12 апреля — День войск противовоздушной обороны

Комментарии к записи 12 апреля — День войск противовоздушной обороны отключены

«ЗАСТАВА – ЭТО ОДНА БОЛЬШАЯ СЕМЬЯ»

Комментарии к записи «ЗАСТАВА – ЭТО ОДНА БОЛЬШАЯ СЕМЬЯ» отключены

Увольнение в запас

Комментарии к записи Увольнение в запас отключены

ЗА ПРАКТИКОЙ – НА ПОЛИГОН

Комментарии к записи ЗА ПРАКТИКОЙ – НА ПОЛИГОН отключены

Слова клятвы единожды воин дает…

Комментарии к записи Слова клятвы единожды воин дает… отключены

С днем рождения, полк!

Комментарии к записи С днем рождения, полк! отключены

Ему по душе армейское дело

Комментарии к записи Ему по душе армейское дело отключены

Не послужишь — не узнаешь…

Комментарии к записи Не послужишь — не узнаешь… отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »