Дзякуй вам, ветэраны! | Заря над Бугом

Дзякуй вам, ветэраны!

Раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” звярнулася да кіраўнікоў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу з прапановаю павіншаваць кожнага ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны – франтавіка, партызана, падпольшчыка, інваліда вайны, блакадніка і тылавіка – і ўручыць ім напярэдадні свята Перамогі памятныя падарункі.

— Нашу прапанову падтрымалі ўсе, — расказвае член прэзідыума раённага савета Вольга Ключэўская. – За два дні на рахунак “Белай Русі” паступілі грошы, на якія нам удалося ўкамплектаваць 96 “франтавых пасылак” нашым ветэранам. Асабліва мы ўдзячныя кіраўніцтву ААТ “Камароўка”, якое пералічыла на падарункі 8 мільёнаў рублёў.

— Вялікае дзякуй кіраўніцтву СВК “Астрамечава”, ААТ “Брэсцкі мясакамбінат”, цяплічнага камбіната “Бярэсце”, лікёра-гарэлачнага завода і іншым спонсарам акцыі, якія прынялі актыўны ўздел ў фарміраванні святочных пасылак, — гаворыць старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Мікалай Паўлюковіч. – Усіх непасрэдных удзельнікаў вайны, а іх засталося ў раёне ўсяго толькі 96, наведалі старшыні пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі пярвичных арганізацый і актывісты “Белай Русі”, павіншавалі з надыходзячым святам, пажадалі кожнаму здароўя, шчасця, дабрабыту, выказалі шчырую ўдзячнасць за здабытую Перамогу.

Карэспандэнта “Зари над Бугом” запрасілі таксама прыняць удзел у завяршальным этапе акцыі. “Франтавыя” паштальёны ветэранаў, канешне, не папярэджвалі, а кожная сустрэча была нечаканай, хвалююча-радаснай і шчырай. Словы падзякі былі светлыя, адкрытыя, самыя дарагия для чалавека.

Сямён ІВАНЕНКА

На здымках: былы партызан Міхаіл Сямёнавіч Бей з вёскі Падлессе-Радваніцкае; жыхарка Камяніцы-Жыравецкай Марыя Кірылаўна Садко пасля вызвалення Прыбужжа да канца вайны працавала пры воінскай часці ў Кавалёўцы пад Брэстам; у пасёлак Мухавец, на вуліцу Светлую, у дом нумар 6 “франтавую” пасылку Рыгору Фамічу Пархацу даставіла Вольга Ключэўская.

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!