Фарбы фальклору Прыбужжа | Заря над Бугом
Фарбы фальклору Прыбужжа

Фарбы фальклору Прыбужжа

Свята традыцыйнай культуры “Пяро Жар-птушкі” прайшло напрыканцы лістапада ў вёсцы Ляплёўка.

Мерапрыемства было прымеркавана да 20-годдзя фальклорнага калектыву “Жывая вада” Ляплёўскага сельскага клуба і стала заключным этапам занальных аглядаў, якія адбыліся яшчэ ў маі непасрэдна на месцах.

Пад час свята фальклорныя гурты Прыбужжа прадставілі мастацкія праграмы, дзе знайшлося месца песням, танцам, абрадам, легендам і, вядома, народнаму  гумару. Акрамя таго, яны прадэманстравалі строй касцюмаў сваіх вёсак, створаных рукамі мясцовых майстрых. 

За плённую працу і значны ўклад у развіццё традыцыйнай культуры Прыбужжа гурты былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. У намінацыях “За лепшы мясцовы абрад” адзначан фальклорны калектыў “Жывая вада” Ляплёўскага СК, “За лепшае прадстаўленне мясцовага строю касцюма” – “Гутняначка” Гуценскага ДСУ. Роўных у выканаўчым майстэрстве не было “Сядзінке” Тэльмаўскага СДК, а лепш іншых раскрылі традыцыі сваёй мясцовасці “Весялушкі” Збунінскага ДСУ.  

Алеся ПАШКЕВІЧ

comments powered by HyperComments
Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!