ГАЛОЎНЫЯ СІМВАЛЫ НАШАЙ СУВЕРЭННАСЦІ

ГАЛОЎНЫЯ СІМВАЛЫ НАШАЙ СУВЕРЭННАСЦІ

Надзвычай насычанымі на ўрачыстыя падзеі апынуліся мінулыя выхадныя для нас, беларусаў. У суботу святочным салютам адгрымелі грандыёзныя мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а ўжо 10 мая, у другую нядзелю месяца, у краіне адзначаўся Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэтыя атрыбуты дзяржаўнасці зяўляюцца для нас арыенцірам у сусветнай прасторы, надаюць сілу ў дасягненні пастаўленных мэтаў, непарыўна звязаны с пачуццём нацыянальнай годнасці

Свята, прымеркаванае ушанаванню галоўных сімвалаў краіны, прайшло і ў Прыбужжы. Месцам правядзення ўрачыстасці стала пляцоўка перад раённым Домам культуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады на чале са старшынёй райвыканкама Уладзімірам Мацукай. Кіраўнік раёна павіншаваў усіх са святам і звярнуўся з прамовай да прысутных, у першую чаргу моладзі, ад якой залежыць будучы стан нашай Айчыны:

“Для сапраўднага грамадзяніна няма нічога святлей і даражэй за герб і сцяг роднай краіны. Гледзячы на іх, кожны з нас адчувае сябе часткай адзінай вялікай сям’і, імя якой – беларускі народ. Нашы герб і сцяг адлюстравалі веліч і хараство роднай зямлі, пераемнасць гістарычных традыцый, непарыўнасць сувязей мінулага, сучаснага і будучага краіны, мірны, стваральны характар беларусаў”.

Пад эгідай галоўных сімвалаў суверэннай дзяржавы беларускі народ ўпэўненна ідзе да агульнай мэты – пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі, паўсядзённай працай і свабоднай воляй стварае краіну, якой кожны з нас можа ганарыцца. Уладзімір Аляксандравіч звярнуў увагу на тое, што жыхары нашага раёна з’яўляюцца  актыўнымі ўдзельнікамі гэтага будаўніцтва. Прыбужжа займае пятае месца ў рэспубліцы па паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця, працаўнікі раёна дасягаюць высокіх вынікаў па вытворчасці мяса, малака, збожжавых і зернебабовых культур.

“Толькі сваёй самаадданай працай мы можам зрабіць усё магчымае, каб наш раён, наша Беларусь захоўвалі дынаміку паступовага руху наперад”, – падкрэсліў старшыня райвыканкама.

Адзін з галоўных момантаў мерапрыемства – узняцце сцяга Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права падняць яго было прадастаўлена старшыні раёнага савета ветэранаў Пятру Брузгіну і вучням сярэдняй школы в. Чэрні – пераможцам рэспубліканскай алімпіяды Анастасіі Баран і Пятру Янчуку. Пад гукі Дзяржаўнага гімна чырвона-зялёнае палотнішча сцяга, упрыгожанае белым арнаментам, калышучыся на паветры, паднялося над галовамі прыбужцаў.

Сонечнае надвор’е, якое усталявалася пад час раённага мерапрыемства, спрыяла святочнаму настрою яго ўдзельнікаў. А беларускія песні і родная мова, што гучалі са сцэны, напаўнялі сэрца пачуццём гонару і любові да сваёй Радзімы, такой прыгожай і непаўторнай, а галоўнае – адзінай для нас, беларусаў.

Вакальным майстэрствам гледачоў парадавалі Ганна Прыходзька, Вікторыя Гамзюк, Арына Жабацінская, Ганна і Марыя Цітовіч, Вольга Варганава, а таксама народныя ансамблі песні “Чарнічанка” і “Славія”. Выступ спевакоў стал яркім відовішчам дзякуючы танцавальным пастаноўкам у выкананні юных удзельнікаў гуртка “Ладушкі” РДК і харэаграфічнага аддзялення Матыкальскай дзіцячай школы мастацтваў.

Алеся ПАШКЕВІЧ

Фота аўтара

 

nadbugom

Related Posts

Мероприятия ко Дню Независимости Республики Беларусь

Комментарии к записи Мероприятия ко Дню Независимости Республики Беларусь отключены

«МЫ, БЕЛАРУСЫ…»

Комментарии к записи «МЫ, БЕЛАРУСЫ…» отключены

Уважаемые жители Брестчины! Дорогие земляки!

Комментарии к записи Уважаемые жители Брестчины! Дорогие земляки! отключены

«На игле» — будущего нет!

Комментарии к записи «На игле» — будущего нет! отключены

Перемены: приятные и досадные

Комментарии к записи Перемены: приятные и досадные отключены

Остановку сделали, а платформу забыли

Комментарии к записи Остановку сделали, а платформу забыли отключены

Шуметь под Шумаками сосновому бору!

Комментарии к записи Шуметь под Шумаками сосновому бору! отключены

ГАНАРОВЫЯ ГРАМАТЫ – ЛЕПШЫМ!

Комментарии к записи ГАНАРОВЫЯ ГРАМАТЫ – ЛЕПШЫМ! отключены

Особый почерк «Комаровки»

Комментарии к записи Особый почерк «Комаровки» отключены

Без крутых мер благой цели не достигнешь

Комментарии к записи Без крутых мер благой цели не достигнешь отключены

ОГРАНИЧИВАЕТСЯ ДВИЖЕНИЕ

Комментарии к записи ОГРАНИЧИВАЕТСЯ ДВИЖЕНИЕ отключены

Прикрыть. И отразить! Если потребуется…

Комментарии к записи Прикрыть. И отразить! Если потребуется… отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »