ГОДНЫ ПАДАРУНАК ДА ЮБІЛЕЮ

ГОДНЫ ПАДАРУНАК ДА ЮБІЛЕЮ

У рамках падрыхтоўкі да 250-годдзя з дня нараджэння М.К. Агiнскага ў свет выйшла новае ілюстраванае выданне на беларускай мове «Міхал Клеафас Агінскі: Ліцвін, Патрыёт, Творца».

Аўтар манаграфіі Леанід Несцярчук — краязнаўца, кандыдат гістарычных навук, — адлюстраваў усе вехі жыцця і дзейнасці польскага кампазітара, дыпламата, палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, аднаго з лідэраў паўстання Касцюшкі, ганаровага члена Віленскага ўніверсітэта, сенатара Расійскай імперыі

У пошуках матэрыялаў для сваёй новай кнігі навуковец аб’ездзіў палову Еўропы. Ён працаваў у архівах, бібліятэках і музеях Ватыкана, Рыма, Фларэнцыі, Санкт-Пецярбурга, Масквы, Варшавы, Кракава, Парыжа, Львова, Кіева. Для напісання кнігі ён выкарыстаў 640 крыніц. Новая манаграфія стала трынаццатай ў навуковым багажы Леаніда Несцярчука. Ён аўтар кніг «А.Т. Касцюшка: Вяртанне героя на Радзіму», «Напалеон Орда: Шлях да Бацькаўшчыны», «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Манарх, асветнік, мецэнат»,«Беларусь у вайне 1812», «Паміж Напалеонам i Аляксандрам»…

Прэзентацыя новага выдання адбылася напрыканцы кастрычніка ў будынку Генеральнага консульства Рэспублiкi Польшча, дзе сабраліся музыкі, краязнаўцы, культуролагі, журналісты, прадстаўнікі консульстваў…

У гэты дзень гучалі рамансы, вучні музычных класаў СШ №3, іх педагогі Ніна Шуть і Лідзія Цюрына падрыхтавалі канцэртныя нумары.

Па словах Леаніда Міхайлавіча, усе архіўныя матэрыялы будуць перададзены ў музей М.К. Агінскага, створанага ў яго маёнтку ў Залессi недалёка ад Смаргоні. Тут аўтар знакамітага паланэза «Развітанне з Радзімай» жыў на працягу дваццаці гадоў і ў свой час ператварыў сядзiбу ў сапраўдны культурны цэнтр.

Новая кніга, наклад якой склаў 1000 асобнікаў, сапраўды можа стаць годнай падарункавай прадукцыяй у бягучым годзе, аб’яўленым ЮНЕСКА годам Міхала Клеафаса Агінскага.

Алена СЕЗIНА

 

nadbugom

Related Posts

И снова праздник в Страдечи — День деревни!

Комментарии к записи И снова праздник в Страдечи — День деревни! отключены

«Патриарх» педагогики Брестчины

Комментарии к записи «Патриарх» педагогики Брестчины отключены

Если зал рукоплещет стоя и от «браво» трепещут струны…

Комментарии к записи Если зал рукоплещет стоя и от «браво» трепещут струны… отключены

Идет пешком вокруг Земли

Комментарии к записи Идет пешком вокруг Земли отключены

Прибужские сестры Хатыни

Комментарии к записи Прибужские сестры Хатыни отключены

Теперь «Мы — граждане Беларуси»

Комментарии к записи Теперь «Мы — граждане Беларуси» отключены

Созвездию Клейники сиять на небосклоне Прибужья

Комментарии к записи Созвездию Клейники сиять на небосклоне Прибужья отключены

…А характер труд закалил

Комментарии к записи …А характер труд закалил отключены

Дело всей его жизни

Комментарии к записи Дело всей его жизни отключены

НИТЬ ЕЕ СУДЬБЫ

Комментарии к записи НИТЬ ЕЕ СУДЬБЫ отключены

Хранительница мудрости и жизненного опыта

Комментарии к записи Хранительница мудрости и жизненного опыта отключены

Ориентир – латвийский опыт

Комментарии к записи Ориентир – латвийский опыт отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »