Горда ж узвіся радасці сцяг!

Горда ж узвіся  радасці сцяг!

Горда ж узвіся радасці сцяг!

 Кожны год у другую нядзелю мая мы збіраемся ў адным з сельсаветаў Прыбужжа, каб ушанаваць галоўныя сімвалы сваёй краіны – Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг. Сёлета ў Тэльмы прыйшлі члены раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны, вучні школ, каб аддаць даніну павагі гэтым святыням са святынь, у якіх беражліва захаваны самабытныя рысы беларусаў, іх імкненне да міру і стваральнай працы.

Павага да дзяржаўных сімвалаў — гэта праява патрыятызму, адказнасці за сучаснасць і будучыню сваёй Айчыны, гонару за слаўныя баявыя і працоўныя здзяйсненні. Гледзячы на іх, кожны з нас адчувае сябе неад’емнай часткай адзінай вялікай сям’і, імя якой — беларускі народ.

Пра тое, якую значную ролю адыгрываюць дзяржаўныя сімвалы ў жыцці краіны, што сімвалізуюць Герб і Сцяг Беларусі, расказаў у сваім выступленні перад удзельнікамі мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Хвацік.

— Сімвалічна, што свята Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга мы адзначаем у юбілейны год – год 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – зазначыў Уладзімір Міхайлавіч. –  Ніводнае свята не абходзіцца без дзяржаўных сцягоў. Яны напаўняюць сэрцы грамадзян упэўненасцю і гордасцю за свой гераічны працоўны народ, рашучасцю адстойваць гонар і змагацца за інтарэсы роднай краіны. І ў час суровых выпрабаванняў сцяг Айчыны заставаўся сімвалам мужнасці і непахіснасці волі народа да перамогі над ворагам. Сёння працаўнікі Прыбужжа ўпэўнена рухаюцца па шляху пазітыўных пераўтварэнняў, вырашаюць задачы сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця. Доказам таму з’яўляецца тое, што ў гэтым годзе Брэсцкі раён быў занесены на Рэспубліканскую Дошку пашаны па вынікам працы за 2018 год.

Уладзімір Хвацік заклікаў аўдыторыю сваёй працай і паводзінамі праслаўляць родныя сімвалы Бацькаўшчыны, берагчы і памнажаць народныя здабыткі, а пры неабходнасці — іх мужна абараніць. Павага і адпаведныя адносіны да сімвалаў сваёй дзяржавы сведчаць найперш пра павагу чалавека да самога сябе, – падкрэсліў ён, віншуючы прыбужцаў і жадаючы ім міру, шчасця, дабрабыту і натхнёнай працы на карысць Радзімы.

Узнёслыя словы пра нашу сімволіку дзяржавы чаргаваліся з не менш кранаючымі сваім зместам песнямі пра наш любы край, пра працавіты і гасцінны народ, пра наш гонар за родную старонку. Самым урачыстым стаў момант падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь пад гукі Дзяржаўнага гімна.

Ганаровага права ўзняць Сцяг былі ўдастоены старшыня раённага савета ветэранаў Петр Брузгін разам з вучнямі сярэдняй школы д. Скокі Ганнай Дзмітрук і Валерыяй Гнуда – прызёрамі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Аб’ядноўваемся ведамі”.

Хвіліна, яшчэ хвіліна … І на флагштоке горда ўзвіўся Сцяг нашай краіны, іграючы ў яркіх промнях майскага сонца чырвона-зялёна-белым трыкалорам. «…Слаўся, зямлі нашай светлае імя…» 

Святочны і ўзнёслы настрой мітынгу надала творчая праграма, падрыхтаваная работнікамі культуры і вучнямі школ Прыбужжа. Патрыятычныя песні чаргаваліся з плыўнымі народнымі танцамі і акрабатычнымі нумарамі. Таленавітыя выступленні сталі годным аздабленнем мерапрыемства, на якім былі ўшанаваны дзяржаўныя сімвалы Беларусі.

Наталля ТАЛКАЧОВА

Фота аўтара

nadbugom

Related Posts

Но выбор – всегда за человеком!

Комментарии к записи Но выбор – всегда за человеком! отключены

Она требует постоянного совершенствования

Комментарии к записи Она требует постоянного совершенствования отключены

20 апреля — Республиканский субботник

Комментарии к записи 20 апреля — Республиканский субботник отключены

«Счастье — это когда тебе доступен окружающий мир…»

Комментарии к записи «Счастье — это когда тебе доступен окружающий мир…» отключены

Не хотите проблем — рыбачьте по правилам

Комментарии к записи Не хотите проблем — рыбачьте по правилам отключены

Что, значит быть сержантом

Комментарии к записи Что, значит быть сержантом отключены

Весенние палы травы — причина пожаров

Комментарии к записи Весенние палы травы — причина пожаров отключены

Куда указывают стрелы башенных кранов?

Комментарии к записи Куда указывают стрелы башенных кранов? отключены

Душа болит, а сердце просит…

Комментарии к записи Душа болит, а сердце просит… отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »