…І ўздымаецца сцяг у бязмежжа блакіту

…І ўздымаецца сцяг у бязмежжа блакіту

У другую нядзелю мая штогод адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэта адзін з найбольш значных святаў нашай краіны, бо ў яго аснове ляжыць ушанаванне галоўных атрыбутаў нашай дзяржаўнасці і суверэнітэту. Менавіта яны ўвасабляюць для кожнага беларуса Радзіму, нават калі ён знаходзіцца за тысячы кіламетраў ад родных мясцін. 

Плошча перад раённым Домам культуры ў мінулую нядзелю ператварылася ў стракаты дыван, у якім перапляліся нацыянальныя колеры: чырвоны, зялёны, белы. З шарамі, маленькімі сцяжкамі і вялікімі сцягамі ў руках дарослыя і дзеці з’язджаліся ў Чэрні, каб разам адзначыць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Раздаюцца фанфары, і вядучыя Ірына Біленка і Аляксандр Максімук вітаюць гасцей мерапрыемства. Сярод афіцыйных асоб – старшыня раённага Савета дэпутатаў Людміла Жуковіч, намеснік кіраўніка раёна Павел Валынец, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Цімашук, начальнікі аддзелаў і служб райвыканкама. Для цырымоніі адкрыцця дзяржаўнага свята да мікрафону запрашаецца старшыня раённага Савета дэпутатаў Людміла Жуковіч.

– Патрыятызм кожнага з нас непарыўна звязаны з паважлівым стаўленнем да сцяга, герба і гімна сваёй краіны. Мы іх шануем як роднае слова, родны дом, родную культуру і звычкі. Без галоўных сімвалаў няма грамадзяніна, няма дзяржавы. Без іх не абыходзіцца ніводнае свята. Яны напаўняюць сэрца пачуццём гонару за свой гераічны працоўны народ, рашучасцю адстойваць незалежнасць і змагацца за інтарэсы роднай краіны. І ў час суровых выпрабаванняў сцяг Айчыны заставаўся сімвалам мужнасці і непахіснай волі народа ды перамогі над ворагам, – сказала Людміла Васільеўна.

Яна павіншавала прысутных са святам і адзначыла, што галоўныя атрыбуты нашай дзяржаўнасці выражаюць асаблівасці гістарычнага шляху Беларусі, вылучаюць яе ў радзе іншых краін. У іх адлюстраваліся нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці нашага народа: грамадзянскае адзінства, працавітасць, імкненне да ўдасканалення сваёй асобы і ўсяго грамадства, міралюбнасць і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць.

– Каб ажыццявіць сваю мару, стаць паўнавартным грамадзянінам Айчыны, неабходна з дзіцячых год умацоўваць сваё здароўе, развіваць сілу, спрыт, розум, засвойваць культурныя каштоўнасці сваіх бацькоў і паважаць старэйшых, – такі наказ юным жыхарам Прыбужжа дала Людміла Васільеўна. –  Жадаю, каб і ў ваш гонар калі-небудзь уздымаўся сцяг нашай краіны і гучаў гімн Рэспублікі Беларусь, кім бы вы не сталі ў гэтым жыцці: выдатнымі хлебаробамі, спартсменамі, навукоўцамі ці музыкантамі.

І вось настае самы галоўны момант гэтага свята. Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца старшыні Брэсцкага раённага савета ветэранаў Пятру Брузгіну, прызёру рэспубліканскага конкурсу інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, вучню 8-га класа сярэдняй школы в. Чэрні Дзянісу Усовічу і пераможцу абласнога конкурса “Краіна мая дарагая”, вучаніцы 8-га класа сярэдняй школы в. Вялікія Матыкалы Ангеліне Папянюк.

Гучыць адпаведная каманда, і пад гукі Дзяржаўнага гімна ў высокае блакітнае неба велічна ўздымаецца чырвона-зялёнае палотнішча з нацыянальным арнаментам на белай палосцы. Наш сцяг – нібы ветразь, пад крыламі якога па бязмежнай  прасторы сусвета-акіяна рухаецца ў будучыню маленькі, але такі ўтульны і прыгожы карабель пад назвай Беларусь. На яго борце – светлыя душой і шчырыя людзі, адкрытыя і прыязныя да жыхароў іншых краін. Давялося ў гэты сонечны дзень не аднойчы пераканацца і ў таленавітасці беларускага народа, і ў мілагучнасці, шчырасці нашага роднага  слова.

Прыгожай песняй пра Беларусь – зямлю з блакітнымі вачамі – зачараваў публіку народны ансамбль “Медуніца”. Радкі, поўныя падзякі, добрых пажаданняў і захаплення хараством роднага краю, Бацькаўшчыне прысвяцілі Вольга Варганава, Марына Хайко, Лізавета Касцюк. Моцам і чысцінёй сваіх галасоў дзяўчыны ўжо даўно скарылі сэрцы прыбужцаў. Танцавальнымі нумарамі парадавалі навучэнцы харэаграфічнага аддзялення Астрамечаўскай ДШМ і маленькія сонейкі з Матыкальскай ДШМ.

Феерычным завяршэннем святочнага канцэрта стала песня-прызнанне ў любві да Беларусі, якая аб’яднала ўсіх артыстаў і гледачоў. Верыцца, што кожны ўдзельнік гэтага мерапрыемства пранікнуўся пачуццём нацыянальнай годнасці, адчуў гонар за свою краіну, а сябе – неад’емнай часткай адзінай вялікай сям’і, імя якой – беларускі народ.       

 Алеся ПАШКЕВІЧ

Фота аўтара

[ngg_images source=»galleries» container_ids=»203″ display_type=»photocrati-nextgen_basic_thumbnails» override_thumbnail_settings=»0″ thumbnail_width=»160″ thumbnail_height=»100″ thumbnail_crop=»1″ images_per_page=»20″ number_of_columns=»0″ ajax_pagination=»0″ show_all_in_lightbox=»0″ use_imagebrowser_effect=»0″ show_slideshow_link=»1″ slideshow_link_text=»[Показать слайдшоу]» template=»/home/zarabugb/public_html/wp-content/plugins/nextgen-gallery/products/photocrati_nextgen/modules/ngglegacy/view/gallery.php» order_by=»filename» order_direction=»ASC» returns=»included» maximum_entity_count=»500″]

nadbugom

Related Posts

Бюджетный баланс в плюсе

Комментарии к записи Бюджетный баланс в плюсе отключены

СОЮЗ ЕДИНОМЫШЛЕННИКОВ

Комментарии к записи СОЮЗ ЕДИНОМЫШЛЕННИКОВ отключены

Перед силой солнца, ветра и воды меркнет мощь угля и нефти

Комментарии к записи Перед силой солнца, ветра и воды меркнет мощь угля и нефти отключены

«Главное – инициатива»

Комментарии к записи «Главное – инициатива» отключены

ОТКРЫЛОСЬ КОНСУЛЬСТВО КАЗАХСТАНА В БРЕСТЕ

Комментарии к записи ОТКРЫЛОСЬ КОНСУЛЬСТВО КАЗАХСТАНА В БРЕСТЕ отключены

В СУББОТУ — В СТОРОНУ РАБОТУ, если хочешь стать богаче с «Евроопт»!

Комментарии к записи В СУББОТУ — В СТОРОНУ РАБОТУ, если хочешь стать богаче с «Евроопт»! отключены

«Горячая» линия пятого Всебелорусского народного собрания

Комментарии к записи «Горячая» линия пятого Всебелорусского народного собрания отключены

ЖДЕМ ГЕОЛОГОВ ПОД БРЕСТОМ

Комментарии к записи ЖДЕМ ГЕОЛОГОВ ПОД БРЕСТОМ отключены

С идеей вистычских школьников познакомилась столица

Комментарии к записи С идеей вистычских школьников познакомилась столица отключены

ЗАДАЧИ ЗАВТРАШНЕГО ДНЯ – обеспечение поступательного развития экономики и сохранение стабильности в обществе

Комментарии к записи ЗАДАЧИ ЗАВТРАШНЕГО ДНЯ – обеспечение поступательного развития экономики и сохранение стабильности в обществе отключены

Деноминация в Беларуси: 100 рублей = 1 копейка

Комментарии к записи Деноминация в Беларуси: 100 рублей = 1 копейка отключены

ПАМЕР ПЕНСІІ ПАВЯЛІЧЫЦЦА

Комментарии к записи ПАМЕР ПЕНСІІ ПАВЯЛІЧЫЦЦА отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »