ІСПЫТ НА ЗЛАДЖАНАСЦЬ | Заря над Бугом

ІСПЫТ НА ЗЛАДЖАНАСЦЬ

На працягу чатырох дзён гэтага тыдня – з 13 па 16 верасня — на тэрыторыі Брэсцкага раёна праводзілася камандна-штабное вучэнне з 38-й асобнай мабільнай брыгадай. Яго тэма была адзначана так: кіраванне сіламі і сродкамі брыгады пры вядзенні сумесных дзеянняў з тэрытарыяльнымі войскамі і органамі пагранічнай службы ў пагражаемы перыяд і ваенны час.

У вучэнні прынялі ўдзел 850 вайскоўцаў сіл спецыяльных аперацый, аператыўныя групы ад штабаў тэрытарыяльнай абароны, органаў пагранічнай службы, таксама было задзейнічана каля 100 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку авіяцыя.

Падчас баявой вучобы адпрацоўваліся новыя спосабы і прыёмы вядзення баявых дзеянняў, удасканальвалася сістэма кіравання мабільнымі падраздзяленнямі.

Задумка вуэнняя прадугледжвала адпрацоўку задач пры сумесных дзеяннях сіл спецыяльных аперацый і тэрытарыяльных войск па падтрыманні рэжыму ваеннага становішча, барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, вядзенні баявых дзеянняў на часова захопленай тэрыторыі. З падраздзяленнямі пагранічнай службы адпрацоўваліся пытанні прыкрыцця дзяржаўнай мяжы.

Былі выпрабаваны новыя падыходы да тактыкі сумесных дзеянняў падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый і тэрытарыяльных войск, прычым асаблівая ўвага надавалася менавіта ўзаемадзеянню баявых групаў. Каб пазбегнуць шаблоннасці ў дзеяннях навучэнцаў, была прадугледжана хуткая дынаміка змены абстаноўкі.

Як адзначыў кіраўнік вучэння – камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў (на здымку) — сістэма падрыхтоўкі сіл спецыяльных аперацый адпавядае ўсім сучасным патрабаванням.

“38-я брыгада прымала ўдзел у вялікай колькасці вучэнняў, у тым ліку і міжнародных, напрыклад з дэсантнымі войскамі арміі Кітая, а таксама з войскамі НАТА і Украіны, дзе паказала высокія вынікі. Гэтае вучэнне – завяршальны этап, вянец падрыхтоўкі брыгады”, — сказаў генерал-маёр Белаконеў.

Дзмітрый ПІСКУР

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!