Кандыдаты ў дэпутаты — зарэгістраваны | Заря над Бугом

Кандыдаты ў дэпутаты — зарэгістраваны

Акруговая выбарчая камісія Брэсцкай — Пагранічнай выбарчай акругі № 4 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з артыкулам 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь 22 жніўня 2012 г. зарэгістравала пяць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па Брэсцкай-Пагранічнай выбарчай акрузе № 4:

Базанаў Уладзімір Аляксандравіч

нарадзіўся 29  лістапада 1957 года, ваенны камісар ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці, жыве ў г.Брэсце, беспартыйны.

Ваўчок Андрэй Алегавіч

нарадзіўся 5 кастрычніка 1986 года, менеджэр па продажах прыватнага тарговага ўнітарнага прадпрыемства “Керама Уют”, жыве ў г.Брэсце, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Маркузаў Сяргей Ягоравіч

нарадзіўся 26 сакавіка 1961 года, дырэктар прыватнага вытворча-тарговага ўнітарнага прадпрыемства “Рэдакцыя газеты “Тайна душы”, жыве ў г.Брэсце, беспартыйны.

Міхайлоўская Святлана Аляксандраўна

нарадзілася 12 мая 1961 года, дырэктар дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Брэсцкага раёна”, жыве ў г.Брэсце, беспартыйная.

Новік Анатолій Мікалаевіч

нарадзіўся 14 красавіка 1963 года, дырэктар рэгiянальнай праграмы па Брэсцкай вобласцi грамадскага аб’яднання садзейнiчання беларуска-расiйскай  iнтэграцыi “Разам”,  жыве  ў г.п.Дамачава Брэсцкага раёна,  член Беларускай партыі левых   “Справядлівы свет”.

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!