Кніжкіны імяніны | Заря над Бугом

Кніжкіны імяніны

У сярэдняй школе вёскі Скокі прайшоў Тыдзень кнігі. Школьны актавы зал ледзь здолеў размясціць ўсіх жадаючых паглядзець на пачатакКніжкіных імянін” — такую назву атрымаў тыдзень ў гэтым годзе.

Адразу сцэнай завалодалі першакласнікі і вучні 4-га класа. Самыя маленькія прачыталі вершы пра кнігі і паказалі казку на новы лад “Калабок, або Шлях да здароўя”. Вучні чацвёртых класаў  у сваю чаргу падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне “Працягні руку – и кніга загаворыць аб тым,  пра што табе трэба будзе даведацца”.

Скокаўская школьная бібліятэка прапанавала сваім чытачам выставу, экспанатамі якой сталі цікавыя кнігі дзіцячых пісьменнікаў. Вучні задалі шмат пытанняў бібліятэкару Раісе Васільеўне Палянчыкавай. Iх цікавіла ўсё, што датычыць кніжнага багацця: адкуль у бібліятэцы столькі кніг, куды адпраўляюць старыя фаліянты і адкуль прывозяць новыя.

Суд кніжкі над неахайным хлапчуком адбыўся ў аўторак. Сур’ёзныя суддзі-кнігі разам з прысяжнымі засядацелямі, ў ролі якіх былі вучні 2-га класа, ушчувалі хлопчыка за абыякавыя адносіны да падручнікаў. На прыкладзе гэтага вучня ўсім гледачам прадэманстравалі, як  не трэба абыходзіцца з кнігай.

Інтэлектуальная частка тыдня  прыйшлася на сераду. Віктарыны, загадкі – удзельнікам давялося падумаць. Скончылася спаборніцтва музычнай казкай “Жыла-была дзяўчынка”. Эстафету ў мазгавым штурме  на наступны дзень перанялі вучні 3”А” і 3“Б” класаў. Кожная з каманд атрымала салодкія прызы. А перамагло ў спаборніцтве – сяброўства!

Скончыўся тыдзень паездкай у Брэсцкую бібліятэку імя Пушкіна. Там адбылася сустрэча з  беларускім  пісьменнікам  Юрыем Максіменкам. Дзеці пазнаёміліся і з аўтарам, і з яго творамі. Удзельнікі мелі магчымасць задаць свае пытанні і паслухаць вершы ў аўтарскім выкананні.

Аляксандра ЯНКОВІЧ, вучаніца сярэдняй школы в. Скокі

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!