Кожны раскрыў свой творчы патэнцыял | Заря над Бугом
Кожны раскрыў  свой творчы патэнцыял

Кожны раскрыў свой творчы патэнцыял

З мэтай адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў дзяржаўнай установай культуры «Брэсцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» на базе Тэльмаўскага сельскага Дома культуры быў праведзены раённы семінар-практыкум «Мастацкі роспіс».

Метадыст па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, этнаграфіі і фальклору раённага метадычнага цэнтра Алена Паддубная ў сваім выступленні «Адраджэнне беларускага народнага мастацтва» адзначыла, што традыцыйны мастацкі роспіс быў параўнальна позняй з’явай. Толькі на пачатку ХХ стагоддзя ў інтэр’еры народнага жылля з’яўляецца дэкараваная мэбля. Яркімі колерамі на сценках куфраў малявалі букеты, гірлянды з кветак, лісце парасткаў, закампанаваныя ў квадраты, прамавугольнікі.

Яшчэ не так даўно ў народным побыце карысталіся распіснымі насценнымі дыванамі. Малявалі іх на фарбаваным у чорны колер льняным палатне алейнымі ці клеявымі фарбамі. Да гэтага перыяду адносяцца і роспісы па шкле. Да нас таксама дайшло мастацтва роспісу па тканіне – батык.

На практычных занятках кіраўнікі гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў устаноў культуры набылі адпаведные веды, уменні і навыкі.

Кіраўнік прыватнай мастацкай студыі для дзяцей і дарослых «Чароўны свет» Таццяна Савіч арганізавала майстар-клас роспісу па тканіне — батыку. Дзякуючы добрым арганізатарскім здольнасцям, зрабіла занятак цікавым і займальным.

Сваімі ідэямі і вопытам практычнай дзейнасці захапіла Таісія Агіевіч – кіраўнік гуртка «Роспіс па шкле» раённага Дома рамёстваў. Кожны з прысутных раскрыў свой творчы патэнцыял, прадэманстраваў свае прыродныя задаткі.

У атмасферы сяброўства, узаемаразумення і жадання працаваць падзялілася ўменнем стварэння сувенірных упрыгожванняў Ірына Кухарчук — кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённага Дома культуры.

Завяршальным акордам знаёмства з беларускім народным мастацкім роспісам стала выстава вынікавых прац удзельнікаў семінара-практыкума.

Алена ПАДДУБНАЯ,

метадыст па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, этнаграфіі і фальклору раённага метадычнага цэнтра                              

comments powered by HyperComments
Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!