Крок да фінансавай адукаванасці | Заря над Бугом

Крок да фінансавай адукаванасці

Нездарма  кажуць,  што падарунак тады прыемны, калі за яго ўдзячны людзі. У нашай школе лічаць, што выказванне падзякі — гэта не толькі  жэст добразычлівасці або ўвагі, гэта элемент культуры ўзаемадачыненняў усіх беларусаў.

На мінулым тыдні ў сярэдняй школе вёскі Медна адбылася значная падзея. У нашым класе прайшоў урок фінансавай адукаванасці, дзе мы, пяцікласнікі, на некалькі хвілін сталі дарослымі, ведучы дыялогі пра сямейны бюджэт. Напачатку нашага мерапрыемства было нейкае хваляванне. Але далей мы расказвалі пра сваю будучую працу, пра тое, як будзем натхнёна і з гонарам распараджацца сваімі грашовымі сродкамі, марылі пра свае будучыя прафесійныя перамогі і дасягненні. Мы не толькі пабывалі на важнай урачыстасці, але і атрымалі падарунак ад Белаграпрамбанка. Нам, пяцікласнікам, былі ўручаны падарункі — кнігі ,,Твае першыя фінансы” З вялікім задавальненнем мы атрымалі іх з рук дырэктара школы Дзмітрыя Валер’евіча Растаргуева.

Кніга ,,Твае першыя фінансы” дапамагла нам узбагаціць веды пра банк.  Мы даведаліся, для чаго існуе гэтая ўстанова, якія функцыі яна выконвае. Нам было цікава прачытаць, адкуль у людзей узяліся грошы, што такое пластыкавая картка і як ёю распараджацца. Мы завочна пабывалі на цікавай экскурсіі ў Нясвіжы ў замку Радзівілаў і даведаліся, як захоўвалі грошы знакамітыя магнаты. Пра гэта і многае другое нам было расказана ў цікавай і займальнай форме.

Мы, пяцікласнікі, удзячны Белаграпрамбанку за такі цудоўны падарунак. Таксама выказваюць шчырыя словы падзякі нашы бацькі, якія з задавальненнем чыталі з намі кнігу. Дзякуем за падарунак!

Вучні 5 класа сярэдняй школы в.Медна

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!