Лекцыя варшаўскага прафесара | Заря над Бугом

Лекцыя варшаўскага прафесара

Урачыстасці з нагоды 150-годдзя паўстання 1863-1864 года падыйшлі да свайго заканчэння. А кропкай у серыі мерапрыемстваў, яму прысвечаных, стала лекцыя прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Аліцыі Кулецкай.

Зала польскага консульства ўвечары чацвярга была запоўнена на сто працэнтаў. Як адзначыла ў прывітальным слове генеральны консул РП у Брэсце Анна Навакоўска, Аліцыя Кулецка прыехала ў абласны цэнтр па запрашэнні консульства адразу пасля сканчэння навуковай канференцыі, якую яна сама ж і арганізавала. Трэба адзначыць, што з аматарамі гісторыі выкладчыку было чым падзяліцца, бо ўсё жыццё прафесар прысвяціла вывучэнню гісторыі Польшчы 19-20 стагоддзяў.

У сваёй сапраўды грунтоўнай лекцыі Аліцыя Кулецка расказала сабраўшымся не толькі аб саміх падзеях двухгадовага паўстання, але і пра час, які яму папярэднічаў. У выступ былі ўключаны звесткі пра становішча сялян, гараджан, арыстакратыі Польшчы, палітычнай сітуацыі ў тагачаснай Еўропе. Гэты падрабязны аналіз умоў жыцця меў на мэце толькі адно – як мага больш падрабязна растлумачыць, што сталася прычынай выбуху паўстання. Напрыканцы лекцыі прафесар падвяла вынікі падзеі, такім чынам паказаўшы, які эфект прынес супраціў наступным пакаленням.

Па заканчэнні мерапрыемства да ўсіх прысутных было скіравана пытанне, ці мэтазгодна працягваць падобную практыку і ці будуць для жыхароў горада і раёна цікавымі такія мерапрыемствы. Згода аўдыторыі дала зразумець: сустрэчы ў консульстве будуць працягвацца.

Арцём КІР’ЯНАЎ

 

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!