ЛІПЕНЬСКІ ПЕРЫЯД

ЛІПЕНЬСКІ ПЕРЫЯД

Сёлетняе лета дзівоснае і непрадказальнае ў Прыбужжы. На пытанне, якую тактыку прымяняюць у СВК “Астрамечава” на жніве, кіраўнік гаспадаркі Аляксей Скакун адказаў:

Сялянскую. Чакаем ад расы да гразы….

Дажджоў і навальніц за апошні час сапраўды не пералічыць. У “Астрамечаве” самае вялікае па плошчы хлебнае поле раёна і менавіта яго ўклад у прыбужскі каравай найбольш значны. У былыя гады ўжо напрыканцы ліпеня тут вызначаліся лідары жніва па ўсіх намінацыях спаборніцтва. Не стаў выключэннем і гэты год. “Ізюмінка” ў тым, што наперад выйшлі не “зубры-камбайнеры”, а зусім маладыя, пачынаючыя толькі экіпажы. Такія, напрыклад, як Хоміч – Малахвей і Панько – Піліпчук.

У мінулым годзе Фёдар Фёдаравіч Хоміч упершыню ўдзельнічаў на жніве ў якасці камбайнера. А да гэтага 15 гадоў працаваў шафёрам. Канешне, выступаць у новай ролі было няпроста, але справіўся. Болей таго – прызначылі сёлета старшым камбайнерам. І яшчэ адна значная рыса: у памочнікі да сябе Фёдар Фёдаравіч запрасіў Юрыя Іосіфавіча Малахвея, вадзіцеля аўтобуса, які раней ні разу не ўзнімаўся на мосцік камбайна.

— Давялося вучыцца па-новаму, — усміхаецца Юрый Іосіфавіч. – Усю зіму і вясну хадзіў на курсы.

— Не шкадуеце?

— Ніколькі! Тым больш, што на аўтобусе і зараз працую. Камбайнерам я толькі на ліпеньскі перыяд…

— А што ж прымусіла пайсці на камбайн?

— Новая цікавая справа.

Адзначым, што ў экіпажы працуюць маладыя па стажу камбайнеры, але затое вадзіцелі першага класа.

І Хоміч, і Малахвей прайшлі добрую жыццёвую школу, абодва ў час службы ва Узброеных Сілах удасканальвалі сваё прафесійнае майстэрства не проста ў агульным вайсковым страі, а, менавіта, за “баранкам”, адзін – у невялікім гарадку Мар’іна Горка, другі – у сталіцы рэспублікі.

Сярод маладзёжных экіпажаў наперадзе ідуць Павел Панько і Міхаіл Піліпчук, старшаму камбайнеру зараз 28 гадоў, а камбайнеру – усяго 20. Галоўнае, што хлопцы ведаюць і любяць справу, за якую ўзяліся. Павел звычайна працуе на трактары “Джон Дзір”. У мінулым годзе разам з напарнікам Андрэем Новікам намалацілі больш за 1500 тон зерня, так што вопыт ёсць. А студэнт чацвёртага курса Пружанскага аграрна-тэхнічнага коледжа Міша Піліпчук вырашыў вытворчую практыку правесці за штурвалам “Палесся” – 1218. Два гады таму ён ужо быў на гэтай пасадзе ў экіпажы Івана Піліпчука на “Кейсе”, так што нікому пачынаць з нуля не прыйшлося.

Ліпеньскі перыяд кароткі, але напружаны. Нягледзячы на частыя праліўныя дажджы, менавіта цяпер у СВК “Астрамечава” пачынаецца сапраўдная, вызначальная барацьба за лідарства на жніве – 2011.

Дык якой жа тактыцы аддаеце перавагу? – пытаемся ў камбайнераў.

Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра, — амаль у адзін голас адказалі механізатары. – Хлеб лічы не ў полі, а ў млыне.

Такая сялянская праўда.

Мікалай ПАЎЛЮКОВІЧ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК;

Сямён ІВАНЕНКА, карэспандэнт «Зари над Бугом»

nadbugom

Related Posts

Ставка – на высокий конечный результат

Комментарии к записи Ставка – на высокий конечный результат отключены

«Эти девчата — наши маяки!»

Комментарии к записи «Эти девчата — наши маяки!» отключены

«Будем и с кормами, и с овощами»

Комментарии к записи «Будем и с кормами, и с овощами» отключены

Что удерживает на плаву чернавчицких земледельцев?

Комментарии к записи Что удерживает на плаву чернавчицких земледельцев? отключены

…А РАССВЕТОВСКОМУ САДУ ЦВЕСТИ – ВЕЧНО!

Комментарии к записи …А РАССВЕТОВСКОМУ САДУ ЦВЕСТИ – ВЕЧНО! отключены

Комаровским косцам – обеды из … «Космоса»!

Комментарии к записи Комаровским косцам – обеды из … «Космоса»! отключены

ВЕДУТ ОТРАСЛЬ ВПЕРЕД истинные профессионалы

Комментарии к записи ВЕДУТ ОТРАСЛЬ ВПЕРЕД истинные профессионалы отключены

Палы — под запрет!

Комментарии к записи Палы — под запрет! отключены

Сад дружбы в ОАО «Остромечево»

Комментарии к записи Сад дружбы в ОАО «Остромечево» отключены

ПЕРВЫМ БЫТЬ — ПОЧЕТНО. И ОТВЕТСТВЕННО

Комментарии к записи ПЕРВЫМ БЫТЬ — ПОЧЕТНО. И ОТВЕТСТВЕННО отключены

БЫТЬ ПЕРВЫМИ – ЭТО ХАРАКТЕР

Комментарии к записи БЫТЬ ПЕРВЫМИ – ЭТО ХАРАКТЕР отключены

ТРУД ОКУПИТСЯ СТОРИЦЕЙ, если в него вкладывать сердце и душу

Комментарии к записи ТРУД ОКУПИТСЯ СТОРИЦЕЙ, если в него вкладывать сердце и душу отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »