НА РОДНЫХ ПАЛЕТКАХ | Заря над Бугом

НА РОДНЫХ ПАЛЕТКАХ

Тэхналогія вырошчвання цукровых буракоў сёння не патрабуе многа людзей – двух-трох механізатараў, шафёра, некалькіх паляводаў для пагрузкі-выгрузкі насення дастаткова, каб справіцца з падрыхтоўкай глебы і правядзеннем сяўбы ў сціслыя тэрміны. — Я ўжо трэці год сею буракі, — гаворыць Уладзімір Пархац. Гэту адказную работу давяраюць самым спрактыкаваным трактарыстам. Уладзімір працуе механізатарам ў “Пагранічніку” сёмы год. Для адных – гэта толькі пачатак дыстанцыі, на якой набіраюцца вопыт, спрыт, сялянская мудрасць. Для іншых – ужо значны жыццёвы шлях: за плячыма нялёгкая дарога ад рамесніцтва да майстэрства ў абранай прафессіі, стварэнне сям’і, заклад трывалага падмурку будучыні. Уладзімір ужо адслужыў у арміі, з вёскі нікуды не падаваўся, хоць і клікалі сябры-аднакласнікі ў горад. — Мне па душы сельскі ўклад жыцця, — усміхаецца малады чалавек. – З нашага класа трактарастамі працуюць у “Пагранічніку” яшчэ двое: Мікалай Сцепанюк і Сяргей Каракошка. Усіх жа выпускнікоў было сямнаццаць. — Вельмі добрыя хлопцы, — нахвальвае маладыя механізатарскія кадры Мікалай Мікалаевіч Бабікаў. А яму трэба верыць: Мікалай Мікалаевіч сам прайшоў праз жорсткае сіта жыццёвых выпрабаванняў і кожны дзень бачыць, як хто адносіцца да працы, да тэхнікі, да людзей.

Мікалай ПАЎЛЮКОВІЧ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК;

Сямён ІВАНЕНКА, карэспандэнт газеты “Заря над Бугом”

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!