НАЙГАЛОЎНЕЙШЫ ГРУЗ

НАЙГАЛОЎНЕЙШЫ ГРУЗ

Яшчэ тыдні за два да пачатку жніва вадзіцелі МАЗаў Аркадзь Мікалаевіч Малевіч і Сяргей Сцяпанавіч Канановіч былі папярэджаны, што яны “прыкамандзіроўваюцца” да экіпажаў зернеўборачных камбайнаў. А што гэта значыць – ведаюць, пэўна, усе: адказнасць за самы галоўны груз хлебароба на маршруце поле – зернеток “вісіць” на шафёрах. Каб ні шчылінкі ў кузаве, каб брызентавы молат быў без дзірак, каб машына ўся ззяла – свяцілася свежаю фарбаю і заўсёды была на хаду – напісаныя правілы для тых, каму даверылі жніво і хлеб. Зерне – найгалоўнейшы груз – павінна пахнуць толькі хлебам. І да жніва – 2011 мужчыны падрыхтавалі тэхніку як да свята – самыя прыдзірлівыя інспектары ДАІ паставілі вадзіцелям найвышэйшую адзнаку.

А на самім жніве Аркадзь Малевіч і Сяргей Канановіч з “Маладой гвардыі” таксама “засвяціліся”, толькі на гэты раз ужо як вадзіцелі – “тысячнікі”. Доўга, але мэтанакіравана ішлі мужчыны да рубяжа, перасягнуць які заўсёды ёсць гонар для прафесіянала-хлебароба.

Стаць “тысячнікам” на жніве – гэта ўсё роўна, што атрымаць медаль ці ордэн – людзі аднолькава ўшаноўваюць і ацэньваюць адданасць чалавека сваёй прафесіі і яго адносіны да працы. Аркадзя Малевіча павіншавалі “Лістом падзякі” старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама С.Р. Радкавец і старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК А.А. Флар’яновіч, а Сяргея Канановіча – начальнік упраўлення райсельгасхарчу В.М. Лукашэвіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК М.І. Паўлюковіч. Гэты здымак быў зроблены адразу пасля таго, як вадзіцелі – “тысячнікі” атрымалі “Лісты падзякі”.

Тэкст і фота Сямёна ІВАНЕНКІ

nadbugom

Related Posts

ОСТРОМЕЧЕВЦЫ — ПЕРВЫЕ и в личном, и в командном зачете!

Комментарии к записи ОСТРОМЕЧЕВЦЫ — ПЕРВЫЕ и в личном, и в командном зачете! отключены

«Не субботами и воскресеньями измеряете вы свою жизнь»

Комментарии к записи «Не субботами и воскресеньями измеряете вы свою жизнь» отключены

Александр ЗАХАРКЕВИЧ: «МОЖНО ПРОЖИТЬ БЕЗ МНОГОГО. НО ТОЛЬКО — НЕ БЕЗ ХЛЕБА!»

Комментарии к записи Александр ЗАХАРКЕВИЧ: «МОЖНО ПРОЖИТЬ БЕЗ МНОГОГО. НО ТОЛЬКО — НЕ БЕЗ ХЛЕБА!» отключены

… А МЫ БОРОЗДИМ ЗЕМЛЮ!

Комментарии к записи … А МЫ БОРОЗДИМ ЗЕМЛЮ! отключены

«Завтра ваше слово, комбайны!»

Комментарии к записи «Завтра ваше слово, комбайны!» отключены

ПОЛЕЗНЫЕ СВОЙСТВА МОРКОВИ

Комментарии к записи ПОЛЕЗНЫЕ СВОЙСТВА МОРКОВИ отключены

Сельское хозяйство в Прибужье

Комментарии к записи Сельское хозяйство в Прибужье отключены

ЗА СЛОВОМ — ДЕЛО!

Комментарии к записи ЗА СЛОВОМ — ДЕЛО! отключены

РАВНЫХ МЕДУНИЧКЕ НЕТ В СТРАНЕ

Комментарии к записи РАВНЫХ МЕДУНИЧКЕ НЕТ В СТРАНЕ отключены

«Вы – хозяева земли, ее гордость и надежда»

Комментарии к записи «Вы – хозяева земли, ее гордость и надежда» отключены

ОРДЭН ПАШАНЫ – АЛЕГУ БУРАКУ

Комментарии к записи ОРДЭН ПАШАНЫ – АЛЕГУ БУРАКУ отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »