НАСУСТРАЧ ГОСПАДУ | Заря над Бугом

НАСУСТРАЧ ГОСПАДУ

У гэтую нядзелю краіна адзначыла Дзень беларускага пісьменства. Свята прымаюць Ганцавічы. Напярэдадні святкавання навукова-асветная экспедыцыя у складзе вядомых прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі Беларусі з Благадатным Агнём аб’язджае пэўныя гарады і сёлы той вобласці, дзе праходзіць свята. У чацвер Благадатны Агонь сустракала Тамашоўка. Працяг на … старонцы.

Святкаванне Дня беларускага пісьменства ад самага пачатку мела моцны рэлігійны кампанент. Гэта й зразумела: пісьменнасць да нас прыйшла адначасова з Царквою. Нашай першай кнігай было Святое Пісанне. Наша мараль і духоўнасць на працягу стагоддзяў фармаваліся найперш Праваслаўнай Царквой, пазней да гэтага працэсу далучыліся Каталіцкі Касцёл і пратэстанцкія плыні. Нягледзячы на тое, што сённяшняя Беларусь – краіна розных цэркваў, большасць суайчыннікаў застаюцца ў першароднай — “святой, саборнай, апостальскай”. Таму зразумела і натуральна, што якраз Беларуская Праваслаўная Царква бярэ на сябе шэраг ініцыятываў у час святкавання Дня пісьменства , першая з якіх – экспедыцыя з Благадатным Агнём.

Некалькі соцень чалавек з Тамашоўкі, з бліжніх і далейшых сёл, з Брэста цярпліва чакалі падарожнікаў, якія затрымліваліся ў дарозе. Але нарэшце па гуку царкоўнага звона людзі рушылі ад царквы да прыдарожнага крыжа на ўездзе ў паселішча. Тут і адбылася кранальная сустрэча гасцей з гаспадарамі. Сярод гасцей – паэтэса Ніна Загорская (кіраўнік экспедыцыі), пісьменнік Анатоль Іванавіч Бутэвіч, пратаярэй Свята-Духава кафедральнага сабора айцец Сергій Гардун, народная артыстка МарыяЗахарэвіч, доктар гістарычных навук Пётр Лысенка (адкрывальнік старажытнага Бярэсця), член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Сцяпан Лаўшук.

Сустракалі іх старшыня райвыканкама Уладзімір Мацука, старшыня райсавета Аляксандр Саланевіч, намеснік старшыні райвыканкама Людміла Жуковіч, кіраўнік раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” М. Паўлюковіч, старшыня Тамашоўскага сельсавета Марчук, кіраўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў. Але найбольш было так званага “простага люду” – пераважна жанчын – маці з дзецьмі, бабуль з унукамі – тымі, хто захаваў веру ў суровыя часы выпрабаванняў і сёння выйшаў, кажучы словамі паэтэсы Ніны Загорскай, “прывітаць Госпада”.

Кароткія вітальныя прамовы, эмацыйныя і спакойныя адначасна. Затым натоўп рушыў зноў і кірунку царквы, несучы Агонь, прывезены са сталіцы.

Што такое Благадатны Агонь? Ён з’яўляецца на Гробе Гасподнім у Вялікую Суботу, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня па малітве Патрыярха Ерусалімскага. У першыя хвіліны з’яўлення гэты Агонь не абпальвае, людзі дакранаюцца да яго, “умываюцца” абсалютна без шкоды для сябе. Лічыцца, што той год, калі не зыйдзе Благадатны Агонь, будзе апошнім годам перад сканчэннем свету. Наступны Вялікдзень не наступіць…

Благатны Агонь, з якім бываюць у розных кутках Беларусі члены Экспедыцыі, з’явіўся ў 1992 годзе. З тае пары ён захоўваецца ў Мінску і дастаўляецца штогод у горад, які прымае Дзень беларускага пісьменства. Сёлетняя экспедыцыя – васямнаццатая па ліку.

У месцах, куды прыязджаюць пілігрымы з Благадатным Агнём, традыцыйна закладаюць Сады Малітвы. Так адбылося і ў Тамашоўцы. Побач Свята-Пакроўскай царквы за некалькі хвілін з’явіўся новы сад як напамінак нашчадкам пра першы дзень верасня Году Божага дзве тысячы адзінаццатага.

Ніна пра сад.

І яшчэ. Удзельнікі экспедыцыі – не толькі рупліўцы праваслаўнай веры. Гэта шчырыя рупліўцы “беларушчыны” – усяго, што робіць нас часткамі аднаго цела – дзесяцімільённага беларускага народа. А першая прыкмета любога народа – яго мова. Берагчы родную мову заклікаў у сваёй казані айцец Сергій, які адным з першых бацюшак стаў гаварыць з беларусамі на беларускай мове ў Петра-Паўлаўскім храме сталіцы.

У працяг сказанага айцом Сергіем можна прывесці словы пісьменніка Анатоля Бутэвіча пра сэнс і мэты акцыі: “”.

Традыцыйна лічыцца, што лепш адзін раз убачыць, чым шмат разоў пачуць. Таму мы і вырашылі зрабіць гэты рэпартах больш відовішчным: паглядзіце на здымкі. Яны, здаецца, хоць у нейкай ступені перадаюць тую атмасферу, той стан душы, калі чалавек адкрывае душу для Госпада.

Ігар Гетман, Дзмітрый Піскур

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!